Папярэдні запіс | Наступны запіс
„BLACK BEAT” – першая ў Беларусі радыё праграма пра Хіп-Хоп.
ГОЛАС НАШАГА ПАКАЛЕНЬНЯ !!!
На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп.
Слухайце “Black Beat” кожную нядзелю ў 20:00.
Першая праграма – 9 верасьня (нядзеля).
“Black Beat” – гэта голас нашага пакаленьня, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ’аў Польшчы – DJ Spox’a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп’а.
Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым). Пры дапамозе яго багатай калекцыі (некалькі дзесяткаў) кніг пра Хіп-Хоп вы пазнаеце культуру наскрозь, даведаецеся рэчаў пра якія вы ніколі раней не чулі.
У праграме шмат цікавінак, чутак якімі мы з вамі падзелімся. Будзе пра часы, калі Afrika Bambaataa карміў Zulu Nation гамбургерамі з White Castle, будзе пра тое, што прадстаўляў лагатып Public Enemy. Будуць любімыя мейсцы Kool Keitha і публічны масаж Mister’a Frisky – вы даведаецеся ўсяго, пра што хацелі ведаць, але баяліся спытаць.
Таксама пачуеце навіны Беларускай Хіп-Хоп сцэны, інтэрвію з беларускімі й замежнымі рэперамі.
Зьбіраць інфармацыю нам дапамагае інфармацыйны-партнёр праграмы – БРАТинфо, дык што будзьце ўважлівымі – усё што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас ;)
Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаньнямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца й дасылайце спасылкі на вашыя трэкі.
Дасылайце ўсё на адрас bb.racyja@gmail.com
Сачыце ўважліва за праграмай, мабыць і вашае імя ў ёй прагучыць.
BLACK BEAT кожную нядзелю ў 20:00 на хвалях Радыё Рацыя
Для вас: KROU i DJ SPOX
Прадукцыя: Ambasada Entertainment ( www.amb-ent.com )
Слухайце нас:
РАДЫЁ РАЦЫЯ – www.racyja.by
У інтэрнэце:
у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна):
http://80.51.228.180:8005/listen.pl s (64 кб/с)
http://80.51.228.180:8000/listen.pl s (24 кб/с)
у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):
mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)
У этэры:
98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і навакольле кругласутачна (ад лістапада 10.2007)
99,2 ФМ – Бярэсьце і навакольле кругласутачна (ад лістапада – 10.2007)
105,5 ФМ кругласутачная трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку
103,8 ФМ на хвалях "Радыё з-над Віліі" (20.00 — 20.30, менскі час)
сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, менскі час)
сярэднія хвалі 666 кГц (20.00 — 22.00, менскі час)
кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, менскі час)
кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, менскі час)
кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, менскі час)

http://80.51.228.180:8005/listen.pl
http://80.51.228.180:8000/listen.pl
у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):
mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)
У этэры:
98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і навакольле кругласутачна (ад лістапада 10.2007)
99,2 ФМ – Бярэсьце і навакольле кругласутачна (ад лістапада – 10.2007)
105,5 ФМ кругласутачная трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку
103,8 ФМ на хвалях "Радыё з-над Віліі" (20.00 — 20.30, менскі час)
сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, менскі час)
сярэднія хвалі 666 кГц (20.00 — 22.00, менскі час)
кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, менскі час)
кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, менскі час)
кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, менскі час)

Comments
Алесь Сьнег-адзін з аўтараў кнігі- Для прэзінтацыі.
Па-першае ... Дзякуй БОГУ!Кніжачка выйшла ў інтэрнэт друк ноччу з 15 на 16 верасьня.
“Так як кніга пішацца год! Некаторыя вершы і аўтары чакаюць год! Некаторыя аўтары ўжо “зьніклі” за год. Астатнія вершы будуць надрукаваны пазьней,таму што не пацьвердзілі аўтары існавання!”
Такія словы можна ўбачыць у “НЕАБыякавым” Ідэя кніжкі з’явілася напрыканцы вясны 2006. У кніжку павінны былі трапіць вершы,казкі,творы і нават цікавыя артыкулы. Вершы пісаліся,з’біраліся. Потым быў перапынак-зіма 2006. На пачатак 2007 з’явіліся новыя аўтары.Зьбіраў вершы тады я. Мне прыйшоў ліст з вершамі ад дачкі Мартыненка-Пераклад “Чорнага бумера”! Потым у мяне не атрымалася зьвязацца з ёю. Вершы прыходзілі,іх было шмат! Яшчэ адзін перапынак-вясна 2007.Была прычына. Трэба пачынаць з пачатку. Суполка “ЗАРАЗ ці Ніколі” распаўсюдзіла рэкляму пра стварэння “НЕАБЫЯкавых”. У кніжку трапілі самыя цікавыя вершы.
Добрыя пісьменьнікі,сярод якіх карыстальнікі моднага ЖЧ!
“Неабыякавым” мае і свайго мастака- цікавая дзяўчынка з Смаргоні Анька Крук.
Кніжачка не налічвае першапачатковую колькасць аўтараў. Скарацілася колькасць да 10. Гэта не адзіны мінус.Выдаўніцтвам зьяўляецца http://community.livejournal.com/zarazc
Зьявіліся партнёры і падртымка. Рух “Бунт”, “Новая Эўропа”, Светлагорскі “Малады Фронт”. Кампанія “Абаронім Беларускую Музыку”, якая пачынае свой шлях. Кніжка выйшла 15-16 верасня-калі прыйшоў год пасьля арышту З.Дашкевіча. Выказваем яму Падтырмку,у “Неабыякавым” ёсць прысвечаныя яму вершы. А так,кніжка атрымалася маленькая,але эксклюзіўная,якую трэба прачытаць.
ПРАДМОВА ДА КніГі.
Прывітаньне дарагі сябр! Завітаў ты ў доўгачаканую кніжачку беларускіх вершаў.
Кніжачка пісалася амаль год. Інтэрнэт кніга-складанка вершаў “Неабыякавым!”? Шмат слоў,але не ўсё зразумела(і не ўсе). Які інтэрнэт?? Што такое “Абыякавасць”?
Але ўсе па парадку. Мы вырашылі зрабіць пакуль інтэрнэт выдання вершаў! Вершы неардынарныя,лёгкія,цікавыя. Прыйдзе час і гэта маленькая кніжачка будзе “жыць” у рэальнай прасторы. Удзельнічалі шмат цікавых дзяўчынак,хлапчукоў.! Ёсьць і малюнкі.Малюнкі адмыслова вершам аднаго прыемнага мастака. Прыемныя для прагляду.
Кніжачка прысьвечана НЕАБЫЯКАВЫМ!Чаму менавіта НеАБЫЯКАВЫМ ? (спытаеце вы!)! І што ж такое АБЫЯКАВАСць. Абыякавасць характарызуецца няведаннем. Гэта слабасць душы. Чалавек не можа прыняць сваё (са ўсёй усвядомленай адказнасцю) суб'ектыўнае рашэнне - як яму дзейнічаць у дадзенай сітуацыі
Больш таго, ён нават не жадае прадпрымаць якія-небудзь дзеянні. Вынік - чалавек застаецца спакойным знешне, але пры гэтым "пустым, сляпым" усярэдзіне.
Але ж кніжачка прысьвечана не пустым людзям!Прыемнага чытання...
Аўтары-ўкладальнікі