Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс




Трэк "Псэўдапатрыёты" з альбому ЧпБ "Крывавы Сакавік" удзельнічае ў
гіт парадзе Тузіна Гітоў - http://music.fromby.net/chart/

Пампуйце трэк і галасуйце штодзённа!
Сам трэк пампуйце адсюль - http://music.fromby.net/mp3/cpb_pseudapatryjoty.mp3

Калі ёсьць жаданьне разышліце трэк і інфу пра галасаваньне сябрам, буду ўдзячны ;-)

«Гэй, палітыкі, народ ня з вамі!» - пяецца ў новым трэку праекту «Чырвоным па Белым» пад назвай «Псэўдапатрыёты», які бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». Лідэр ЧпБ Кроў: «Посьпех нашых трэкаў у тым, што кожны хто іх пачуе і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. Трэк „Псэўдапатрыёты“ - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі».

Нас ужо «ахрысьцілі» апазыцыйным гуртом, хоць гэта няпраўда. Доказам гэтага зьяўляецца песьня прадстаўленая ў новым туры ТГ. Самі мы заўжды сябе пазыцыянавалі як «палітычна-сацыяльна» заангажаваны гурт. Нас хвалюе тое, што адбываецца навокал, а гэта ня толькі палітыка, на нашым новым альбоме можна знайсьці трэкі пра бел-шоў-біз, пра культуру вуліц, пра футбольных хулсаў, пра канкрэтныя асобы.

Найлепш за ўсё тэматыку творчасьці ЧпБ акрэсьлівае назва нашага першага альбома «Актуальная тэматыка». На маю думку, посьпех «Чырвоным па Белым» у тым, што кожны хто праслухае нашыя альбомы і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. На гэтым, дарэчы, пабудавана ўся культура хіп-хоп'а. Людзі слухаюць рэп і чуюць пра тыя ж праблемы, зь якімі яны сустракаюцца ў жыцьці, чуюць тое ж, што бачуць у сваіх раёнах, на вуліцах свайго гораду. Гэта й ёсьць моц рэпу - актуальнасьць і праўдзівасьць.

Трэк «Псэўдапатрыёты» - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі. Нам надакучыла спакойна назіраць за гэтымі сваркамі, падзеламі грантаў, атсутнасьцю канкрэтнага пляну дзеяньняў, агентамі засланымі ў іх шэрагі ды г.д. Трэк нельга ўспрымаць пэрсанальна. Я асабіста ведаю і паважаю многіх людзей з апазіцыі. Няхай яго пэрсанальна ўспрымаюць менавіта псэўдапатрыёты.


Арыгінал артыкулу - http://music.fromby.net/article/972/

Comments

( 19 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]dranik80 wrote:
14 Снж 2007 14:59 (UTC)
Супэрова й вельмі актуальна........
[info]krou wrote:
14 Снж 2007 15:14 (UTC)
Не забываем галасаваць, штодзённа й сябрам інфу пераказаць ;)

дзяк )
[info]krou wrote:
14 Снж 2007 15:15 (UTC)
Калі спадабаўся трэк, дык мабыць варта зьвярнуць увагу на альбом - http://knihi.net/index.php?productID=190 =))
[info]lokyodinson wrote:
14 Снж 2007 17:27 (UTC)
Жжош.
[info]koolamesa wrote:
14 Снж 2007 17:50 (UTC)
Галасую штодня.
(Ананімна) wrote:
19 Снж 2007 22:15 (UTC)
ad NOX
З'яўляюся тваім фэнам, але ж ты баран і правакатар.
Праўда простая - народу няма, яшчэ ёсть моладзь (хутка з'едзе з Беларусі). Ментоўскае быдла папросту перастраляе моладзь, якая пойдзе на Рэвалюцыю (а загад страляць напэўна будзе).
І кроў будзе на руках таго хто заклікаў на барыкады! На сваё сумленне возьме такое толькі другі Лукашэнка. Нам трэба другі такі?
[info]krou wrote:
20 Снж 2007 00:11 (UTC)
Re: ad NOX
Давай без абраз - па-першае.

Перавароты не робіцца ганяючы за грантамі ў Эўропу (грошы канешне патрэбныя, але калі гэта робіцца самамэтай дык даруйце).
Я нікога да нічога не заклікаю. Я музык і ў музыцэ выказваю толькі свае погляды,
а ці з гэтымі поглядамі ты пагадзішся ці не - гэта твая справа.
У кожнага свая галава каб думаць.
[info]krou wrote:
20 Снж 2007 00:14 (UTC)
Re: ad NOX
Дарэчы адзін мудрэц калісьці сказаў:
"Свабода - гэта такое дрэва, якое трэба паліваць кроўю герояў і тыранаў".

Як не круці, а сказана вельмі мудра.
Проста трэба глядзець у гісторыю й памятаць пра некаторыя факты.
(Ананімна) wrote:
20 Снж 2007 00:38 (UTC)
Re: ad NOX
Маеш на ўвазе "Настоящих буйных мало - вот и нету вожаков" Высоцкий? (дарэчы вельмі пераклікаецца з аднымі радкамі "Не жадаю", каторыя пра Лукамола. Таму Вашыя тэксты вельмі падабаюцца) Даражэнькі, Вы ня тую гісторыю памятаеце. Паспрабуйце прыгадаць хоць адну "уданую" рэвалюцыю і здаровых (на галаву ў першую чаргу) Рэвалюцыянераў. Але ж і тыя, хто быў "рукамі Рэвалюцыі" - здаровыі назваць цяжка. І лепей за ўсё палівать крывёю тыранаў. Бо герой які мае уладу - сталую тыран.
[info]krou wrote:
20 Снж 2007 12:45 (UTC)
Re: ad NOX
Мабыць і лепей паліваць крывёю тыранаў, не спрачаюся, але ў жыцьці так не бывае проста, нажаль.
Хоць з другога боку гэтыя словы могуць быць проста ўмоўнымі... спадзеюся.

З уданых "рэвалюцый" лічу рэвалюцыю Піначэта (хоць прапаганда з яго зрабіла амаль д'ябла). Але падкрэсьліваю, што й там не было ідэальна.

І зусім не згодны з тым, што сталая ўлада гэта тыранія.
Вось пачытайце мой артыкул наконт дэмакратыі (брыдка вымаўляць гэтае слова) - http://community.livejournal.com/by_monarchist/22100.html
(Ананімна) wrote:
20 Снж 2007 13:33 (UTC)
Re: ad NOX
"Дэмакратыя гэта ўлада статыстычнай большасьці народа."
Гэта тое што нам спрабуюць уціснуць - на самой справе гэта Охлакратыя (http://ru.wikipedia.org/wiki/Охлократия).
Дэматратыя гэта калі ля карыта 2-3 партыі, каторыя ловяць адна другую (на крадзежы, падмане ...) і агучваюць гэта Ў мэдыя, гаворачы на выбырах: "Мы такія чэсныя - а вось яны ..." і прыходзіць да улады. Пасля выбараў новая кіруючая партыя пачынае рабіць дакладна тое самае, што і папярэднікі, а менавіта карыстацца ўладаю на сваю карысьць. На наступных выбарах ўсё паўтараецца... Прашу паглядзець на заходнія краіны (ня тыя ліберастычныя). Што наконт Піначэта, дык гэта не была (у поўным сэнсе гэтага слова) рэвалюцыя. Для мяне ён таксама герой.
(Ананімна) wrote:
20 Снж 2007 13:38 (UTC)
Re: ad NOX
Яшчэ дадам, што ў залежнасьці ад краіны, працэнт адукаваных людзёй якія могуць свядома выбіраць не перавышае 10% - 15%. Але й тут ня усё добра ...
[info]krou wrote:
20 Снж 2007 13:58 (UTC)
Re: ad NOX
Адным словам - мы з сабою пагаджаемся
(Ананімна) wrote:
20 Снж 2007 16:06 (UTC)
Re: ad NOX
Я не пагаджаюся за тым, што у нашай краіне з уладай штосьці можна зрабіць сілай і не атрымать рэкі крові. Прынамсі на гэтым этапе развіцця.
(Ананімна) wrote:
22 Снж 2007 23:18 (UTC)
Bolo

зрабіце WWW.AMB-ENT.COM а то проста нястала неяк...
[info]krou wrote:
22 Снж 2007 23:37 (UTC)
Дык з прыемнасьцю, толькі хаканулі нас не хіла, а бэк-ап не захаваўся =((
Трэба ад пачатку рабіць... :-/

Але я тут неспадзевайку рыхтую, праз нейкі час вывесім на старонцы, пад яе будзем рабіць асобны лай-аўт.
[info]ag_sketch wrote:
23 Снж 2007 18:13 (UTC)
ЧпБ rulez!!!
( 19 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Рэклама

Latest Month

Врс 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Распрацавана LiveJournal.com