Home



Трэк "Псэўдапатрыёты" з альбому ЧпБ "Крывавы Сакавік" удзельнічае ў
гіт парадзе Тузіна Гітоў - http://music.fromby.net/chart/

Пампуйце трэк і галасуйце штодзённа!
Сам трэк пампуйце адсюль - http://music.fromby.net/mp3/cpb_pseudapatryjoty.mp3

Калі ёсьць жаданьне разышліце трэк і інфу пра галасаваньне сябрам, буду ўдзячны ;-)

«Гэй, палітыкі, народ ня з вамі!» - пяецца ў новым трэку праекту «Чырвоным па Белым» пад назвай «Псэўдапатрыёты», які бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». Лідэр ЧпБ Кроў: «Посьпех нашых трэкаў у тым, што кожны хто іх пачуе і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. Трэк „Псэўдапатрыёты“ - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі».

Нас ужо «ахрысьцілі» апазыцыйным гуртом, хоць гэта няпраўда. Доказам гэтага зьяўляецца песьня прадстаўленая ў новым туры ТГ. Самі мы заўжды сябе пазыцыянавалі як «палітычна-сацыяльна» заангажаваны гурт. Нас хвалюе тое, што адбываецца навокал, а гэта ня толькі палітыка, на нашым новым альбоме можна знайсьці трэкі пра бел-шоў-біз, пра культуру вуліц, пра футбольных хулсаў, пра канкрэтныя асобы.

Найлепш за ўсё тэматыку творчасьці ЧпБ акрэсьлівае назва нашага першага альбома «Актуальная тэматыка». На маю думку, посьпех «Чырвоным па Белым» у тым, што кожны хто праслухае нашыя альбомы і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. На гэтым, дарэчы, пабудавана ўся культура хіп-хоп'а. Людзі слухаюць рэп і чуюць пра тыя ж праблемы, зь якімі яны сустракаюцца ў жыцьці, чуюць тое ж, што бачуць у сваіх раёнах, на вуліцах свайго гораду. Гэта й ёсьць моц рэпу - актуальнасьць і праўдзівасьць.

Трэк «Псэўдапатрыёты» - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі. Нам надакучыла спакойна назіраць за гэтымі сваркамі, падзеламі грантаў, атсутнасьцю канкрэтнага пляну дзеяньняў, агентамі засланымі ў іх шэрагі ды г.д. Трэк нельга ўспрымаць пэрсанальна. Я асабіста ведаю і паважаю многіх людзей з апазіцыі. Няхай яго пэрсанальна ўспрымаюць менавіта псэўдапатрыёты.


Арыгінал артыкулу - http://music.fromby.net/article/972/


Зьмяшчэньне камэнтара

Ад:
Help
Identity URL: 
Імя карыстальніка:
Пароль:
Ня маеце рахунку? Стварыце яго цяпер.
Тэма:
У тэме HTML не дазволены
   Help
Паведамленьне:

 

Рэклама

Latest Month

Врс 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Распрацавана LiveJournal.com