Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс


...


СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў

ЕС - сацыялістычны ідыятызм ... або СССР біс!


СССР’ам кіравала 15 асобаў, якія не перад кім не адказвалі і ніхто іх не выбіраў
ЕС’ам кіруе 25 асобаў, якія не перад кім не адказваюць і ніхто іх не выбіраў

СССР быў хаўрусам сыцыялістычных рэспублік
ЕС ёсьць хаўрусам сацыялістычных рэспублік

СССР быў створаны націскамі, шантажам, сілай і акупацыяй
ЕС быў створаны эканамічнымі націскамі, шантажам і маніпуляцыяй

Прапаганда ЕС вельмі падобная да прапаганды СССР

У ЕС у рэферэндумах галасуецца да таго моманту, аж будзе прагаласавана “ЗА ЕС”
Аднак галасаваньня ці грамадзтва далей хоча быць у ЕС ужо не адбываюцца
Рэферэндум аб выхадзе з ЕС ужо не магчымы

У СССР не было юрыдычнага шляху выйсьця з Савецкага Саюза
Справа юрыдычнага шляху выйсьця з ЕС дагэтуль ясна не акрэсьлена

Савецкая сыстэма была высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная
Сыстэма ЕС ёсьць высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная

Карупцыя ў СССР квітнела
Карупцыя ў ЕС квітнее

Мэтай СССР было стварэньне савецкага чалавека
Мэта ЕС ёсьць стварэньне эўрапейскага чалавека

Савецкая сыстэма імкнулася да аслабленьня суверэнітэту дзяржаў уваходзячых у СССР
Сыстэма ЕС імкнецца да аслабленьня суверэнітэта дзяржаў уваходзячых у ЕС

У СССР існавалі рэпрэсыі супраць дэсыдэнтаў
У ЕС створана эўрапейская паліцыя Europol, якая мае надзвычайную ўладу

Заходнія сацыялісты і прамоўтары СССР часта праводзілі перамовы наконт стварэньня новай супердзяржавы.

Да стварэньня ЕС адчынена прызнаецца найбольш жудасная тайная палітычная група Club Bilderberg, да якой належаць сумнавядомыя палітыкі і банкіры з усяго сьвету.
( http://ru.wikipedia.org/wiki/Бильдербергский_клуб ; http://ru.wikipedia.org/wiki/Трёхсторонняя_комиссия )

Адзін з закладальнікаў клюбу малапаважаны, але вельмі вядомы ў сьвеце David Rockefeller адчынена падтрымліваў дзейнасьць Mao Tse дыктатара Камунічтычнага Кітая.

Некалькі год таму Аўстрыйцы выбралі лібертарыянскі Ўрад – якому ЕС без зразумелага поваду аб'явіла байкот.

У Ірляндыі ўся краіна была залеплена маніпуляцыйнымі плякатамі (“уступайце – бо будзе бяда”) праз арганізацыі створаныя ЕС’ам.

ЕС выклікала прэсынг на выборцаў каб у выбарах Silvo Burlusconi прайграў.

У Карце Асноўных Праў ёсьць вельмі шмат юрыдычных несьцісласьцяў дазваляючых на давольную інтэрпрэтацыю.

Карта Асноўных Праў узмацняе моцныя краіны даючы ім магчымасьць маніпуляцыі слабымі краінамі.




Дык чаму мы верым у ЕС?

Чаму краіны якія так цярпелі змагаючыся за сваю свабоду і атрымалі незалежнасьць зараз хочуць аддаць сваю цяжка здабытую вольнасьць проста так? Толькі каб стаць часткаю чарговага фальшывага сацыялістычнага эксперымента?!


Comments

[info]ori_84 wrote:
08 Сак 2008 01:31 (UTC)
a 12 marca pod sejmem znowu demonstracja kato-faszystów z UPR ws. Traktatu Lizbońskiego. ;)
(Ананімна) wrote:
08 Сак 2008 15:07 (UTC)
i гэты высер, спадара, якi трымаецца на ЕЗ грошы...Iлжывы ты ...
[info]krou wrote:
08 Сак 2008 15:44 (UTC)
Выпрашаю сабе такія тэксты ў мой бок.
Я трымаюся за грошы заробленыя на сваёй цяжкай працы з сваёй уласнай фірме.
[info]persistance125 wrote:
25 Сак 2008 07:41 (UTC)
Падабенства паміж ЕС і СССР канешне ёсць. Дарэчы, адным з першых гэта адзначыў У. Букоўскі - савецкі дысідэнт. Аднак нельга казаць, што гэта амаль адно і тое ж. ЕС - гэта звяз дэмакратычных краін, якія вольныя самі вырашаць шэраг пытанняў. Еўрапарламент таксама функцыянуе па дэмакратычных прынцыпах, чаго нельга сказаць пра СССР. Галоўнае падабенства ў тым - што гэта такая ж бюракратычная арганізацыя. Аднак яна мае сэнс для эканомікі стран, якія ў ЕС уваходзць. Краіны не страчваюць сваю незалежнасць, і сацыядістычны эксперымент там знайсці даволі цяжка. ЕС - прастора для вядзення бізнэса, са сваімі плюсамі і мінусамі. Таму трэба правільна аналізоўваць сітуацыю для кожнай кріны, якая імкнецца ў ЕС.
[info]krou wrote:
25 Сак 2008 09:38 (UTC)
Пачытай усе каментары пад постам, я там шмат разоў парушаў тэму памылковасьці такога мышленьня. Няма сэнсу паўтарацца.
[info]krou wrote:
25 Сак 2008 09:43 (UTC)
Соррі, каментары не ў маім ЖЖ, а тут http://community.livejournal.com/by_politics/632054.html
[info]persistance125 wrote:
25 Сак 2008 15:53 (UTC)
Каментары пачытаў, але нічога новага не знайшоў. Няўжо ты сапраўды лічыш, што ЕС с цягам часу ператворыцца ў СССР, у сэнсе парушэнняў асноўных свабод? І якія доказы гэтаму ты можаш прывесці? Навошта ты усё дрэннае абавязкова называеш сацыялізмам? Я разумею, што ты супраць датацый, льготаў і так далей, але трэба ж называць рэчы сваімі імёнамі. У большасці краінаў ЕС - неаліберальныя рэжымы. Напэўна толькі Швецыю можна назваць сацыялістычнай, але узровень жыцця ў ёй і развіццё бізнэса там не горшы, чым у ліберальных краінах. Гэта даказвае, што сацыялізм бывае розны. А СССР - гэта ленінскі тып сацыялізму, у той час як Швецыя - сацыял-дэмакратычны (Бернштэйнаўскі).
Адзінае з чым я на 100% згодны - Беларусі не трэба ўступаць у ЕС, нават калі зўявіцца магчымасць, бо гэта не выгадна ёй па эканамічных прычынах.

Latest Month

Чэр 2008
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Распрацавана LiveJournal.com