Папярэдні запіс | Наступны запіс
Апошнім часам я сустрэўся з такім каментаром: “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот. Калі гаспадарчая сыстэма не спрычыняецца да развіцьця грамадзкасьці – трэба яе зьмяніць”.
Вельмі цікава. Колькі ж бязглузьдзіцы можна ўпіхнуць у адзін сказ.
Перад усім, што значыць: “Гаспадарка павінна служыць грамадзкасьці?” Што такое “гаспадарка” адукаваныя чытачы і эканамісты больш – меньш разумеюць; але што такое “грамадзтва”? Што такое “павінна служыць?”. Калі “грамадзкасьці” – значыць сёняшнім грамадзянінам Беларусі – дык калі “гаспадарка” паслужыць ім так, што ўсё прап’юць і праедзяць, не пакінуць дзяцей, і памруць з абжорства – дык зможам мы сказаць, што “гаспадарка паслужыла грамадзкасьці”? А можа наадварот?! У Асьвеньціме амаль не было сьмерці на скутак інфарктаў, а ўжо напэўна на скутак абжорства – а можа гаспадарка Пол-пота выдатна паслужыла Кхмэрам – не толькі Чырвоным?
Я не сьцьвярджаю, што сказ “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот” не праўдзівы – сьцьвярджаю, што ён НЕ МАЕ СЭНСУ – амаль таксама глупы як сказ: “Лепш быць, чым мець” – або яшчэ глупее.
Па-другое: сыстэма павінна спрычыняцца да “разьвіцьця грамадзкасьці”. А што гэта такое “грамадзкае разьвіцьцё”? Ці ў ЗША ў XVIII i XIX стагодзях не было разьвіцьця грамадзкасьці? Я лічу, што было. Ці зараз у ЗША і Эўропе мы маем “разьвіцьцё грамадзкасьці”? Я лічу, што толькі ў тым сэнсе, у якім мы можам сказаць, што ў хворага хутка разьвіваюцца новыя, энэргічныя клеткі... пухліны (рака).
Зараз наша (а больш дакладна: ужо не наша) цывілізацыя знаходзіцца ў стане заняпаду, неўстанна скурчваецца – што мы бачым хаця б па колькасьці дзяцей (дэмаграфічны крызіс) і заніку экспансыі.
Менавіта прафсаюзы асацыіруюцца хутчэй з другой фазай, з фазай заняпаду – а не з фазай разьвіцьця. Амерыканскія піянеры прафсаюзаў не закладалі! У дадзеным выпадку каб мы разагналі прафсаюзы на ўсе чатыры бакі, гэта спрычынілася б да “разьвіцьця грамадзкасьці”
Прафсаюзы трэба разагнаць з некалькіх повадаў. Пералічу некалькі агульна меньш вядомых:
1) Прафсаюзы агулам складаюцца з леньцяеў. Добры працаўнік ведае, што працу заўжды знойдзе, не патрабуе аховы перад увальненьнем – а таму не мае ахвоты траціць сваіх цяжка запрацаваных грошаў на чалецкія ўзносы, траціць час на сходы – і каб ставіліся да яго так сама як да калегі – гультая. Таму прафсаюзы рэпрэзэнтуюць інтэрэсы кепскіх або сярэдненькіх працаўнікоў. І імкнуцца да таго, каб у працы асабліва не напрацавацца...
2) Прафсаюзы асамль заўжды супраць іннавацыйнасьці. Прафсаюз машыністаў не дапусьціць да ліквідацыі чыгункі, хоць трэба было б даплочваць да яе міліёны – і заступствам яе аўтобусамі. Тэарэтычна мейсц працы за рулём аўтобусаў будзе больш – але, па-першае, трэба было б перакваліфікавацца; а па-другое, больш важкае: вадзіцелі аўтобусаў не плацілібы ўзносаў у Прафсаюз Машыністаў. Таму Прафсаюз Машыністаў ЗАЎСЁДЫ будзе супраць. Калі б у XVIII стагодзі істнавалі прафсаюзы лакіроўшчыкаў, каладзейшчыкаў, стальмахшчыкаў, карэтнікоў, фурманшчыкаў ігд. дык яны б не дапусьцілі да ўтварэньня чыгункі, якая адабрала ім столькі мейсц працы!
3) І самае галоўнае! Прафсаюзы павадуюць тое, што мы трапляем у пастку Дылемы Вязьня. Прафсаюз Партных дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава далічвае падатак!) Прафсаюз Сталяроў таксама дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава таксама далічвае падатак!) Пасьля чаго партны ідзе набыць стол – і выдае на яго ўсю тую прыбаўку плюс падатак. Сталяр ідзе набыць вопратку – і тое самае. Абодва прафсаюза перакананыя, што зрабілі для сваіх чальцоў добра – а то, што ПАСЬЛЯ ПРАЦЫ яны страцілі яшчэ больш (бо нагадаю, да прыбаўкі на цэну быў далічаны дзяржавай падатак) – ааааа!, а гэта ўжо не віна прафсаюза. Прафсаюзы дзейнічаюць толькі ў працы!
Зарабіла толькі сацыялістычная дзяржава на далічаным падатку ад Сталяра і Партнога. Гэта тлумачыць чаму сацыялістычныя дзяржавы так любяць прафсаюзы, усё з імі вырашаюць, раяцца ў іх (замест таго каб пільнаваць інтарэсу спажыўца, а лепш вогуле не ўмешвацца ў рынкавыя адносіны).
Менавіта дзеля нас – спажыўцоў (колькасьць якіх у тысячы разоў большая чым усіх прафсаюзаў) – Прафсаюзы трэба разагнаць, іх лідараў пасадзіць і асудзіць за анты-дзяржаўную, а дакладней – анты-грамадзкую дзейнасьць і гаспадарчы сабатаж, каб быў прыклад для наступных – і адразу памілаваць і выпусьціць, бо ж глупец не ведае, што чыніць...


Comments
Зьвярніце ўвагу на тое колькі яны зарабляюць - 6 даляраў у дзень. Падлічыце, працуючы поўны месяц гэта атрымоўваецца 180 даляраў у месяц. Ведаеце, у нас на правінцыі столькі не зарабляюць. Але самае важкае не тое КОЛЬКІ даляраў ны зарабляюць, а колькі ў нас на вёсках (працуючы на полі таксама не меньш за 12 гадзін - хіба што алкаш ды гультай) - але колькі за гэтыя 180 могуць набыць яны, а колькі можам набыць мы. Нават калі ў горадзе зарабляюць 400 (прыкладна ў 2 разы больш чым у іх) пры іх неверагодна ніскіх цэнах (менавіта дзякуючы ніскім коштам працы), яны могуць набыць у 10 разоў больш чым мы. І гэта лічыцца перад усім, толькі чамусьці мы пра гэта не думаем.
Паглядзіце навокал. Так, азірніцесь. Паглядзіце на прадметы вакол вас. Паглядзіце дзе яны выраблены. У сярэднім каля 70% рэчаў якія мы маем у хатнім гаспадарстве зроблена ў Азіі.
Чаму вы набываеце вопратку зробленую ў Азіі, а не напрыклад зробленую праз фірмы D&G, Armani, Versache ігд у Італіі дзе прафсаюз на прафсаюзе?
Разумееце ў чым справа?!
І апошняя наконт прафсаюзаў.
Уявіце сабе такую сытуацыю. Толькі насарэч уключыце свае выабражэньне і паспрабуйце добра ўявіць:
Стук у дзьвер вашай уласнай прывтнай хаты.
Вы: - Хто там?
хтосьці: - пусьці памыцца
Вы: - не пушчу
хтосьці: - ну пусьці, у мяне няма сваёй ванны, трэба быць гуманітарным, дапамагаць людзям. Пусьці!
Вы: - добра.
Пускаеце. Гэты хтосьці мыецца. Пакуль памыўся выкарыстаў вашу касметыку, насьвінячыў навокал, не прыбраў за сабой.
Пазьней гэты хтосьці выходзіць і крычыць на вас з прэтэнзыямі, што няма гарачай вады. Пагражае вам судом, што як вы адносіцеся да людзей. Зьбірае з наваколіцы такіх жа як ён сам і разам закладаюць арганізацыю. Ідуць усе разам да дзяржавы і скардзяцца на вас. А дзяржава накладае на вас вялізарны штраф і пагражае, што калі наступным разам у вас не будзе гарачай вады яны заб'юць дошкамі вашу хату, а вас адтуль выганяць.
Вось такая гісторыя.
Як бы вы сябе адчувалі ў такой сытуацыі?
Найменьш дзіўна.
Вы пэўна зараз сьмяецеся і думаеце што я тут апісваю рэчы не з таго сьвету.
Памыляецеся.
Падстаўце замест сябе - прадпрымальніка
замест вашай хаты - яго прыватную фірму
замест нечаканага госьця якому вы дапамаглі - чалавека які прыйшоў і папрасіў наняць яго на працу.
Менавіта так сябе адчуваюць прадпрымальнікі.
Таму замест фантастаў і рамантыкаў накшталт спадарыні Клеін чытайце лепш аўтарытэтаў эканоміі якія за свае кнігі атрымал Нобелеўскія прэміі, між іншыі вельмі раю?
* Lidwig von Mises - Антыкапіталістычная Мэнтальнасьць; Трактат аб эканоміі
* Friedrech von Hayek - Канстытуцыя Свабоды
* Milton Friedman - Свабодны выбар
а таксама пашукайце нешта з гэтых аўтараў: Adam Smith, Erik Kuehnelt-Leddihn, Thomas Woods, Murray Rothbard, Hans-Hermann Hoppe, Gene Callahan, Norman G. Finkelstein, Henry Hazlitt, Thomas E. Woods, Jr., Charles Murray і іншых гэтага кшталту спадароў.
Выдатна адлюстоўвае псыхалёгію прадацаўцы, які ўспрымае наёмных працаўнікоў як яўкалаў, што прыпёрліся і канькаюць працы. О вялікі Працадаўца, будзь гуманітарным, памажы людзям, дай у сябе папрацаваць.
Цалкам лягічна тады за такую вялікую ласку нагрузіць дадаткова праполкай травы і мыйкай прыбіральняў :)
Не будзем кідацца ў крайнасьці.
Патрэбныя добрыя ЗАКОНЫ і незалежныя суды, а не прафсаюзы.
Не нравится контракт - не подписывай, ищи условия получше.
Любые требования, выходящие за рамки контракта - это именно то, что описано в примере.
Нарушен контракт - пожалуйте в суд. И вопрос не в том, гуманные у вас там условия или совершенно негуманные. А в нарушении контракта.
Она как раз таки была в Азии, встречалась с местными активистами и посещала фабрики и заводы (там где ей разрешали). Дальнейшее оставлю без комментариев т.к. личность Н. Кляйн не имеет отношение к нашему вопросу. Есть множество других свидетельств о том что происходит на потогонных производствах в Азии и других странах третьего мира. И это не единичные случаи, это СИСТЕМА. К сожалению сейчас под рукой нет точных цифр, но так работают миллионы людей во многих странах мира.
«Як сурёзна ўспрымаць чалавека які абвінавачвае эканамістаў аўстрыйскай школы (лібертарыянцаў) за тое што адбывалася ў Расеі за часоў Ельцына, калі там нават звычайным лібералізмам не пахла (ужо большым лібералам быў Пуцін які панізіў падаткі да13%).»
Ага либерализма в России не было, а марксизм в СССР был.
«Зразумейце. НЯМА КАПІТАЛІЗМУ, ВОЛЬНАГА РЫНКУ І ЛІБЕРАЛІЗМУ БЕЗ ДОБРАЙ, ПРАЗРЫСТАЙ І ПРАСТОЙ ПРАВАВОЙ СЫСТЭМЫ !!!»
Конечно, и пример простой и прозрачной правовой системы можно увидеть выше.
«Значыць гэта што людзі едуць НА ЎЛАСНУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ у іншую краіну, бо з упэўненасьцю, у сваёй Бацькаўшчыне з прафсаюзамі нармальна зарабіць не могуць.»
Люди едут туда из Китая, Бангладеш и прочих стран где как раз НЕТ профсоюзного движения.
«Ці там ёсьць хоць слова, што іх б'юць? Што іх паддаюць пыткам?»
Ты выбрал наиболее мягкое наказание. А есть факты и избиения и даже убийств активистов профсоюзов (которые пытаются хоть как-то сопротивляться) и насилия над женщинами (даже в тех отрывках которые я привел выше).
«Зьвярніце ўвагу на тое колькі яны зарабляюць - 6 даляраў у дзень.»
Опять же ты выбрал то что тебе выгодно. А многие работают на 1 доллар в день и менее. И их ужин состоит из риса и воды.
«Чаму вы набываеце вопратку зробленую ў Азіі, а не напрыклад зробленую праз фірмы D&G, Armani, Versache ігд у Італіі дзе прафсаюз на прафсаюзе?»
Я в принципе не покупаю брендовых вещей. А стоимость всяких D&G, Armani, Versache мало зависит от затрат на рабочую силу, т.к. это символ роскоши соответственно он не может стоить 50-100 долларов. Всякие найки и адидасы несмотря на копеечные затраты стоят под 100 баксов и больше и получают прибыль под 400%.
Пример с душем конечно оригинален. Только почему-то не учитывается что этот «попрошайка» приносит неплохую прибыль хозяину. Работодатель не из милости дает работу, а для того чтобы присвоив часть стоимости произведенного работником продукта получить прибыль.
Вобщем-то весь наш разговор только доказывает правоту Маркса насчет непреодолимого антагонизма между классом наемных рабочих и нанимателей. Ты защищаешь свой класс, я – свой. Только рабочих всегда будет больше чем буржуазии:)
Не трэба падыходзіць да справы: "або так, або так".
Я імкнуся сказаць тое, што акрамя ліквідацыі прафсаюзаў трэба зрабіць і іншыя рэчы, каб гэта мела сэнс.
І ў дадзеным выпадку трэба проста пільнаваць ЗАКОН.
Я ніколі не казаў, што трэба зрабіць так як у Азіі.
У Азіі вельмі шмат добрых прыкладаў, але і вельмі шмат жудасных рэчаў.
Я не ўяўляю сабе добрай дзяржавы без ЗАКОНА.
Ну няўжо вы думаеце, што калі разагнаць у нас прафсаюзы (гутарка пра нармальную дзяржаву, а не пра тое што ў нас адбываецца зараз), дык адразу Беларускія прадпрымальнікі пачнуць забіваць сваіх працаўнікоў і стаяць над імі з калашамі.
Ад гэтага ёсьць законы і суды, а не прафсаюзы.
>>>>>> Ты защищаешь свой класс, я – свой. Только рабочих всегда будет больше чем буржуазии >>>>>
Не дружа, я абараняю наш агульны клас - СПАЖЫЎЦОЎ.
Скажам фабрыка на якой працуе 100 працаўнікоў вырабляе 2 млн адзінак тавара ў год (возьмем за прыклад).
Дык палічы каго больш - 2 млн спажыўцоў якія гэты тавар набываюць ці 100 працаўнікоў? (якія таксама пасьля працы зьяўляюцца спажыўцамі).
я бы не хотел подобных экспериментов видя такой печальный опыт. Законы имеют свойства меняться и не всегда в лучшую сторону.
"Не дружа, я абараняю наш агульны клас - СПАЖЫЎЦОЎ."
потребитель это не класс. и твоя логика именно логика нанимателя которому хочется что б на него работали по 12 часов за копейки.
Любой наемный работник хочет ни хрена не делать и побольше получать.
Никакого вывода о необходимости профсоюза из этих фактов сделать невозможно.
Нанятые подписывают контракты не с работодателем, а с объединением нанимателей?!
Божий дар не надо путать с яичницей.