Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс


Самая вялікая і магутная мафія сьвета..


Адной з самых вялікіх частак дахода кожнай мафіі, зьяўляецца збор прымусовай даніны ад грамадзян, часьцей за ўсё дробных, прыватных прадпрымальнікаў. Калі мы кажам «мафія» - адразу зьяўляюцца асаыяцыі з такімі словамі як: рэкет, Коса Ностра, Аль Капонэ, Трыяда, Якудза. Але чамусьці ніколі – дзяржава. Дзіўна. На сёняшні дзень, самай вялікай, самай магутнай і што самае цікавае – легальнай мафіяй, зьяўляецца – сацыяльная дзяржава. Яна мае сваю іерархію, «хроснага айца» (у народзе проста – Бацька) і таксама зьбірае прымусовую даніну, толькі назваецца яна больш прыгожа і не так паскудна, так нэйтральна – падатак.
Для прыкладу, Аль Капонэ забіраў у дробных гандляроў у сваім раёне 5% ад іх заробку. А колькі ў нас забіраюць нашыя Аль Ляксандры, у «сваім раёне»?

Нейкі час таму я размаўляў з маім добрым знаёмым, былым генеральным дырэктарам польскай аўтамабільнай фабрыкі Daewoo-FSO. Гутарка датычыла часоў калі яны яшчэ рабілі польскі аўтамабіль - "Палянэз" (Polonez). Я яго запытаў, ці ведае ён, колькі падатку ў Палянэзе. Ён адказаў "Так, мы лічылі, атрымалася 50,6%". Я пытаюся: "А як вы лічылі напрыклад колы ці пакрышку кола?". Адказ: "Ну як... Кола гэта кола, а не падатак....". Кажу: "Не, не... Фірма вам прадае за 30 еўра не "кола" - значыцца шмат кампанентаў плюс праца - але таксама: падаткі плочаныя ад кола, падаткі плочаныя ад працаўнікоў, страхоўка працаўнікоў, падатак у энэргіі патрачанай пры прадукцыі кола. Усё ж гэта ўлічваецца ў цэну гатовага прадукта".....

Пасля ўсіх гэтых адлічэньняў атрымалася нам, што калі б не падаткі, "Палянэз" мог бы быць танейшы больш за 75%...


Праблем тут некалькі. Самая прастая ў тым, што можна лічыць падаткі якія плоціць вытворца – і падаткі якія плоціць спажывец. Эканамісты звыкла глядзяць на падатковыя дэкларацыі – а іх складаюць людзі якія працуюць - працаўнікі. І атрымоўваецца, што мы тых падаткаў маем каля 50%. Зусім інакш справа выглядае з пункту гледжаньня спажыўца – а ўсё ж эканамісты згаджаюцца, што ўсе падаткі ў рэчаістнасьці плоціць спажывец – бо вытворца ўлічвае іх у цэну тавара.

Самая вялікая праблема ў тым, што людзі не разумеюць, што нават набываючы звычайны хлеб яны зноў плоцяць вялізарны падатак. Каб гэта зразумець, трэба з пачатку зразумець, што такое “цэна тавара”, што складаецца на гэтую цэну.
На цэну гатовага тавара, які мы набываем у краме складаецца: кошт прадукцыі, надбаўка, звычайна каля 30% - гэта заробак вытворцы і НДС. Крама, якая гуртам набывае тавар, таксама далічвае кошты ўтрыманьня будынку, працаўнікоў якія ў ёй працуюць і зразумела свой заробак, плюс зноў НДС. Тады прыходзім мы і набываем тавар з усімі падаткамі, НДС’амі які плоцім па некалькі разоў, коштам прадукцыі. Зараз лічым хто колькі зарабіў. Вытворца і крама зарабілі разам 30%. Вытворца ўклаў свае грошы, адчыніў бізнас, а гэта не такая простая справа, зрабіў для нас прадукт які нам спадабаўся і мы яго набылі, краму таксама адчыніў бізнасовец, прайшоў усе кругі ада ў чыноўнікаў, інспекцыях ігд. Яны запрацавалі на свой заробак. А куды пайшлі 70% цэны? Пэўная частка на аплату працаўнікоў, амартызацыю машын на якіх вырабляецца тавар. Але самая значная частка ў казну дзяржавы, якая не тое што не дапамагала бізнасоўцам, вытворцам, а хутчэй перашкаджала сваёй бюракратыяй. А ў канчатковым разрахунку хто за гэта ўсё заплаціў? Здаецца зразумела.

Але гэта не ўсё. Зьвярнем увагу, што складаецца на кошт прадукцыі, за які таксама мы плоцім у цэне тавара. Кошт прадудукцыі гэта фінансавы выдатак вытворцы патрэбны на выпрадукаваньне тавара. На яго складаецца між іншым: зарплата працаўніку, у ёй падатак, адлічэньні на страхавыя фонды, зразумела чым больш зарплата і чым меньш час працы кошт прадукцыі і канчатковая цэна будуць выжэй; кампанэнты з якіх вырабляецца тавар, вытворца набываючы іх таксама плоціць падатак і НДС які ўлічыў у цэну вытворца кампанэнтаў; энэргія – цэну на якую ўсталёўвае манапаліст – дзяржава; машыны для прадукцыі – набываючы іх вытворца зноў жа заплаціў падатак улічаны ў цэну вытворцам гэтых машын; бензін патрачаны на развоз тавара – у ім акцыз. І так далей. Гэты ланцужок можна цягнуць бязконца. Справа ў тым, што за кожны пункт у гэтым ланцужку плоцім заўжды мы, набываючы тавар разам з коштамі прадукцыі, усімі капрызамі прафсаюзаў і падаткамі ўлічанымі ў яго цэну.

Паглядзім зараз на ўсё гэта з пункту гледжаньня спажыўца.

Набываю літр бензіна. У залежнасьці ад часовай ласкавасьці ці неласкавасьці так званага Ўраду, плачу каля 60-70% акцыза. Але гэта не ўсё!
Бензін робіцца з нафты, у рафінэрыі – нафтаперапрацоўчым заводзе. Кошт пабудаваньня рафінэрыі павінны замартызавацца – такім чынам кошт амартызацыі ўлічаны ў кошт бензіна. У кошце будовы рафінэрыі знаходзіліся падаткі ад матэр'ялаў, ад працаўнікоў, ад дахода фірм якія яе будавалі – ігд.
Бензін на запраўкі давозіць аўтамабіль з цыстэрнай. Машына таксама езьдзіць на бензіне. Кошт працы вадзіцеля. Амартызацыя коштаў пакупкі гэтай машыны. Нібыта капейкі – але тут капейка, там капейка.

Людзям часта здаецца, што калі б, скажам, ліквідаваць падаходны падатак, дык цэны на тавары абнізіліся б на каля 20%. Не зусім. Нельга забываць, што вытворчыя машыны, кампанэнты – таксама ападаткаваныя – і таксама цэны на іх упадуць. Значыць гэта, што цэны на тавары абнізяцца на мага больш чым 20%. Ніскія цэны спрычыняюцца да павелічэньня спажываньня. А калі павялічваецца спажываньне – мусіць павялічыцца вытворчасьць. Для павялічэньня вытворчасьці трэба наймаць на працу новых працаўнікоў – тым самым паніжаецца беспрацоў'е, а не дзякуючы ўзносам, розным фондам па беспрацоў'ю і падаткам якія дзяржава нам забірае на «змаганьне з беспрацоў'ем», пры тым, што сутнасьць гэтага «змаганьня» дагэтуль ніхто не зразумеў.

Гэта тлумачыць чаму яшчэ 150 год таму, не зусім выкваліфікаваны працаўнік мог утрымаць сям'ю з жонкай, якая займалася хатнім гаспадарствам і 10 дзяцей – а сёньня – хоць маем вялізарны тэхнічны прагрэс, працуем на дзьвух працах, жонка таксама працуе – а мы ледзь дацягваем да наступнай палучкі і маем праблемы з утрыманьнем 2 дзяцей!

Наступная праблема датычыць асновы ападаткаваньня. Раней, калі не было яшчэ самага вялікага ідыятызму ў галіне падаткаваньня, вынайдзенага «чырвонымі» - падаходнага падатку, справа была ясная: плачу столькі-а-столькі пагалоўнага, столькі-а-столькі ад нерухомасьці – і ўсё. (між іншым кажучы: чырвоныя зьнеахвочваюць нас да феўдалізму, указваючы на «жудасны цяжар»: паншчыну. Паншчына аднак датычыла звычайна аднаго дня ў тыдзень, пан меў працаўніка, а сялянін мог за гэта жыць на зямлі пана і наступныя шэсьць дзен працаваць на сябе. А калі пан падвыжшаў паншчыну да двух дзён, сялянін пакаваў манаткі і йшоў да іншага пана. Сёньня жа наша «паншчына» складае чатыры дні, калі лічым, што на нашыя падаткі складаецца 60% даходаў. Гэта тлумачыць чаму раней паншчызны сялянін мог утрымаць 10 дзяцей...)


Уявім сабе, што я раблю полку на кнігі для сваёй жонкі – а мой сусед сваёй падбівае каблук у абутку. Ад гэтага мы не плоцім падатку. Але, калі жонка суседа прыйдзе да мяне каб я зрабіў для яе полку на кнігі (10$), а мая жонка падбівае каблук у суседа (10$), - дык баланс «дзьвусямейнай супольнасьць» будзе нязьменны: мы ўзбагаціліся на полку пад кнігі і спраўны каблук у абутку. Грошы вярнуліся на мейсца – толькі!!!, на гэты раз – мінус падатак. Ад дахода. Але ў тым першым выпадку даход абоіх сямей быў дакладна такі сам. Абсурд!!!





Калі для чалавека – СВАБОДА, ЗАКОН і МАРАЛЬНАСЬЦЬ гэта пустыя словы, ён звычайны ГЛУПЕЦ. А з глупцом размаўляць не варта. (с)



Comments

[info]ata1.blogspot.com wrote:
21 Сак 2008 00:11 (UTC)
Хорошо, но налоги - это же не совсем дань. Большая (наверное) их часть идёт на удовлетворение каких-то других общественных нужд. Конечно, похоже, что происходит это абсолютно неэффективно.

Интересно, что вы предлагаете сделать?

Прочитал я недавно мини-роман Депортация (http://proza.ru/texts/2008/03/16/62.html). Если читали или есть время почитать, как думаете, существование подобного строя возможно?
[info]krou wrote:
21 Сак 2008 09:01 (UTC)
Вось пачытай гэтую галіну, я там усё падрабязна патлумачыў
http://community.livejournal.com/by_politics/565488.html?thread=5208304#t5208304

Latest Month

Чэр 2008
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Распрацавана LiveJournal.com