Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс


"Жывёліна, гэта не рэч!"

Гэта любімы лозунг рознай масьці экалогаў. Лозунг правільны: істотна, жывёліна гэта не рэч, але баюся, што яго аратарам зусім не залежыць на ўмацаваньні гэтай праўды!

Удалося ўжо ім - пад лёзунгам: "Усе дзеці нашыя!" - адабраць бацькам дзяцей.
Заўважце Спадарства, што калі "Усе дзеці нашыя" - дык мае дзіця ўжо не "мае" - толькі "нашае" - што значыць, што гэта ЯНЫ вырашаюць пра тое, калі ім рабіць прывіўкі, ці можна даць ім пляскача, калі пасылаць у школу - і: чаго у гэтай школе яны будуць вучыцца. Эфект гэтага трагічны - што здаецца можна ўбачыць на кожным кроку.

Зараз ЯНЫ хочуць нам забраць нашыя жывёліны. Істотна, часам уладальнік кепска абыходзіцца са сваім канём ці катом - але гэта не повад, каб умешвацца ў адносіны паміж чалавекам, а яго жывёлінай. Акрамя ўсяго ўладальнік (заўважце: з дэфініцыі "уласнасьць" - гэта права карыстаньня і ВЫ'КАРЫСТЫВАНЬНЯ!) у сярэднім лепш клапоціцца пра сваю жывёліну, чым ураднік пра чужую - таму ў сярэднім жывёлінам жывецца значна лепш, калі ўраднікі не лезуць у іх справы. З чаго вынікае, што калі ўсё-ж лезуць, нават з найлепшымі інтэнцыямі, у сярэднім жывёлінам ад гэтага горш.

Шмат хто з чытачоў не разумее сутнасьці справы, дый таго Што і Навошта я гэта ўсё пішу.
Паколькі я прабую ніколі не азірацца, дый кранацца спраў і лёсаў якія нас чакаюць у бліскай будучыне - мая публіцыстыка мае на мэце перасьцярагаць.

А які лёс нас можа чакаць?!

Некалькі месяцаў таму, міністэрства сельскай гаспадаркі (?!) Каралеўства (толькі з назвы) Швецыі выдала распараджэньне загадваючае ўласьцівае стаўленьне да хатняй жывёлы - у ім між іншым: гладзіць катоў мінімум два раза ў дзень - пад пагрозай шрафа (!) і турмы(!!!). Памінаючы meritum, сама думка ўмешваньня ў адносіны паміж чалавекам, а жывёлінай спрычыніцца да таго, што людзі замест кахаць свае зьвярушкі, пачнуць бачыць у іх пагрозу - і пачнуць іх пазбаўляцца, як дарэчы і здарылася ў Швецыі.

Колькасьць дзяцей зьменьшваецца з кожным годам. Ката вышвырнуць мага прасьцей...


Варта таксама ўзгадаць пра эгзатычныя жывёліны. Справа сьмешная, але вельмі сурёзная.
У суседнім ЭЗ выйшла міжнародная канвенцыя, вымагаючая дазволу, які неўяўляема цяжка атрымаць, на абарот эгзатычнай жывёлінай.
Калісьці грэцкую чарапаху можна было набыць у кожным зоомагазіне за 2 даляра, зараз яна каштуе 200 даляраў. Не ад сёньня вядома, што попыт спрычыняецца да павялічэньня прапановы. У сувязі з гэтым разьвіваецца кантрабанда. У выніку, калі нармальна перавозяць жывёліну, дык перавозяць яе ў клетцы, а калі перавозяць кантрабанду, дык зразумела што запіхваюць яе куды трапіць, звычайна ў малыя, цесныя, цёмныя мейсцы. Жывёліну ўсыпляюць невядомымі лекамі, каб піскам ці крыкам не зьвярнула ўвагу мытнікаў, часьцей за ўсё жывёліна такая доўга не жыве. Статыстычна, пры перавозе кантрабанднай жывёліны на пяць асобнікаў выжывае толькі адзін. Перавазіць іх будуць і далей і нічога з гэтым не зробіш. Ёсьць попыт - ёсьць прапанова.

Дарэчы, варта адзначыць, што ў попыце няма нічога кепскага.
Такая дробязь - на тэрыторыі аднаго квадратнага км. можа жыць пэўная колькасьць зьвярэй.
Калі такую птушку прывозяць скажам у Эўропу, у Амерыцэ, дзе яе натуральнае асяродзе, звальняецца тэрыторыя для новай. У выніку чаго птушак робіцца больш, а не меньш. Трэба зразумець, што калі ў натуральным асяродзі на тэрыторыі 1 км2 можа жыць скажам адзін арол, дык што ты не рабі два арла на ёй не прыжывуцца, хутчэй пазабіваюцца.
Возьмем яшчэ прыклад марскіх сьвінак, якіх натуральным асяродзем зрабіліся акварыюмы у хатах і лабараторыі, бо ў Эквадоры і Пэру адкуль яны паходзяць іх амаль не засталося, бо там яны зьяўляюцца нацыянальным блюдам.

Пытаньне: у абароне каго робяцца ўсе гэтыя забароны?!
Просьба: зрабіце нешта з гэтымі забойцамі зьвярушак, якія называюць сябе экалогамі.


------
--------

"Дэмакратыя, гэта два воўка і аўца якія галасуюць над тым, што яны сёньня зьедзяць на абед.
Свабода, гэта добра ўзброеная аўца аспрэчваючая вынік галасаваньня".
- Benjamin Franklin, 1759

Comments

[info]vsevolod_volkov wrote:
21 Крс 2008 06:31 (UTC)
Как все незамутненно, однако.

Latest Month

Чэр 2008
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Распрацавана LiveJournal.com