Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс



Самая шалёная, экстрэмальная і забаўляльная беларуская ТВ праграма для моладзі -
YoLife!

Можна ўжо аглядаць на суполцы праграмы "вКонтакте" -

http://vkontakte.ru/club5709804


У суполцы знаходзіцца відэа архіў усіх праграм.

Вядучы праграмы рэпер KROU, вядомы з дзейнасьці ў гурце Чырвоным па Белым (ЧпБ)
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Krou

У праграме мы вам пакажам чым можна заняцца ў вольным часе, распавядзем пра цікавыя рэчы пра якія вы хацелі дазнацца, але ніхто вам гэтага не паказаў. Дапаможам вашай уласнай ініцыятыве. Паедзем у падарожжа ў мейсцы якія вы заўсёды хацелі трапіць. На ўласнай скуры іспытаем што такое прыгаць з парашутам або на банджы. Пакажам як крута езьдзіць на квадрацыклах і плаваць на водных скутарах. Навучым як вадзіць кацер або як рабіць кактэйлі і дрінкі якія п'юць зоркі Галівуда. Усё гэта з адпаведным сьцёбам і гумарам. Толькі вы пачуеце як храпіць наш адміністратар праграмы (ну не ўлічваючы ягоную жонку), на прыкладзе аператара пакажам ці баліць стрэл з пэйнтбольнага маркера. А таксама шмат іншага.
Такога вы не ўбачыце нідзе ;))) Толькі ў YoLife!

Праграму можна аглядаць што другую сераду каля 21.15 пасьля галоўнага выпуску Аб'ектыва на спадарожнікавым тэлеканале БелСат www.belsat.eu

Таксама тыдзень пасьля выхаду праграмы на ТВ можна будзе яе глядзець у гэтай суполцы ў відэа архіве.



!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Абавяскова запрашайце ў
суполку ўсіх сваіх знаёмых
!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Comments

( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]hipster8 wrote:
03 Лют 2009 09:45 (UTC)
файненька. будзем глядзець
[info]krou wrote:
03 Лют 2009 11:59 (UTC)
дзякуй )) пішыце ўражаньня ў суполцы.
[info]meily07 wrote:
17 Лют 2009 11:19 (UTC)
Прабач, што не па тэме, але я вось убачыла на belmusic.org наступны тэкст:
"...Мне хочацца зрабіць падвойны альбом, або лепш два альбома, якія выйдуць разам. Адзін — танцавальны, роўна Bounse, Crunk, Dirty South, Ragga, Jazz-Rap, G-Funk, Miami Bass, Drum’n’Bass, Rap-Core і гэтак далей, пераважна для клюбаў, у машыну, на хатнюю імпрэзу..."
Я так зразумела, што гэта твае словы. :-) Мне вельмі падабаецца d'n'b, але хочацца пачуць нейкі беларускамоўны, ну каб хоць адно слова беларускае прагучала сярод музыкі, каб можна было адразу адрозніць - вось яно, нашае, роднае... Шукала што-небудзь такое у сеціве, дый не знайшла. :-(
[info]krou wrote:
17 Лют 2009 22:56 (UTC)
На новым альбоме будзе.
Калі ён выйдзе напэўна запошчу ў ЖЖ.
Наведвай.
[info]bl8dy_r8ts wrote:
20 Лют 2009 18:35 (UTC)
Krou, я паглядзеў yo life - гэта супер!
Канешне, хуткасьць беларускага нэту сам ведаеш якая, але "алкаголь і бармэнства" - шыкоўна))
Не збіраецеся перайсьці на нармалёвы хостынг?
[info]krou wrote:
23 Лют 2009 15:18 (UTC)
Зьбіраемся рабіць старонку і набываць сэрвер для спампоўваньня.
Пакуль праграму можна спампаваць праз гэтую старонку - http://videosaver.ru/ устаўляя там спасылку відэа з вКонтакте
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Рэклама

Latest Month

Врс 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Распрацавана LiveJournal.com