?

Log in

No account? Create an account

KROU (ЧпБ) & Ozomatli (LA/USA)

 Відэа з выступа Кроў'а (ЧпБ) з легендамі хіп-хопа гуртом з Лос Анджэлеса Ozomatli
+ рэпартаж 
http://euroradio.by/report/belaruski-reper-praspyavaw-razam-z-gurtom-ozomatli-u-varshave



http://youtu.be/MFTk0cS_JYU 

Ozomatli - http://en.wikipedia.org/wiki/Ozomatli
http://www.ozomatli.com/

Теория Войны

Originally posted by kilgor_trautt at Теория Войны
Николай Халезин
Теория Войны

Жесткое подавление мирной демонстрации 19 декабря многие аналитики и журналисты сочли паникой власти из-за неминуемого поражения, которое могло произойти в случае честного проведения процедуры президентских выборов. С этим сложно не согласиться, но правда в том, что выборная зачистка политического поля стала лишь первым этапом новой стратегии Александра Лукашенко – «войны во спасение».


Поначалу, жесткое подавление демонстрации вызвало даже не недоумение – оторопь. Зачем Лукашенко устроил кровавое побоище, если он и раньше фальсифицировал выборы, игнорировал массовые выходы демонстрантов на улицу, плевал на международное общественное мнение? Дальше ситуация развивалась и вовсе алогично: конфликт с Россией перешел в перманентный режим, началась «ядерная война» с Литвой, межнационально-журналистский конфликт с Польшей... 11 апреля в минском метро раздался взрыв...
Read more... )

Originally posted by dmitrij_kr at Плошча 2010! Кровавая победа диктатора.
Свидетельства о фальсификациях и нарушениях во время выборов
http://burbalka.livejournal.com/895570.html
http://lighti.livejournal.com/146322.html
http://ihrachyshka.livejournal.com/798.html
http://ihrachyshka.livejournal.com/1321.html
http://meliashkevich.livejournal.com/tag/%D1%84%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%8B%D1%84%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F
http://community.livejournal.com/by_politics/2708557.html
http://www.svaboda.org/video/2254297.html?isArticle=1 - манипуляции с бюллетенями на одном из избирательных участков Минска

Фоторепортажи с акций протеста 19 и 20 декабря 2010 г.
http://hermanpol.livejournal.com/5953.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/7010339.html
http://community.livejournal.com/pressphoto_by/110856.html
http://community.livejournal.com/by_politics/2663547.html + репортаж
http://kp.ru/photo/gallery/28675/
http://news.tut.by/elections/208944.html
http://blogs.sacbee.com/photos/2010/12/west-decries-flaws-violence-in.html - там же фото насилия против мирного пикета 20 декабря
http://www.bbc.co.uk/russian/multimedia/2010/12/101220_belarus_protests_pics.shtml
http://mmet.livejournal.com/52828.html
http://www.huffingtonpost.com/2010/12/20/belarus-election-violence_n_798939.html
http://square-2010.blogspot.com/search/label/%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE
http://dranik80.livejournal.com/99831.html#cutid1 - замначальника минского ГУВД лично избивает фотографа во время разгона мирного пикета 20 декабря 2010 г.

Видео с акций протеста
http://nn.by/?c=video - там же видео о провокаторах, инициирующих "штурм", интервью с жертвами избиений и мн. др.
http://nn.by/?c=ar&i=47681 - одна из подборок видео на сайте "Нашай Нівы".
http://www.youtube.com/watch?v=GrM8pdXeO68 - подонки из спецназа избивают женщин
http://www.svaboda.org/video/2253202.html?isArticle=1 - избивают журналиста
http://community.livejournal.com/by_politics/2674329.html - репортаж НТВ
http://www.youtube.com/watch?v=ZhiSJoBVBh8 - репортаж РЕН ТВ
http://square-2010.blogspot.com/search/label/%D0%92%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE



Свидетельства очевидцев
http://www.svaboda.org/content/article/2252428.html + много фотографий, видео и аудио репортажей.
http://charter97.org/ru/news/2010/12/20/34834/ + фото
http://www.nv-online.info/by/137/news/25323/%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD-%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D0%AF-%D0%BE%D1%82%D1%87%D0%B5%D1%82%D0%BB%D0%B8%D0%B2%D0%BE-%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BB-%D0%BA%D0%B0%D0%BA-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B7%D0%B8%D0%BB%D0%B8-%D0%B4%D0%B2%D0%B0-%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B0-%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B9-%D0%B2%D0%B7%D1%80%D1%8B%D0%B2%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%BA%D0%B8-%D1%8F-%D0%BD%D0%B5-%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BB.htm - как захватывали машину Некляева
http://community.livejournal.com/minsk_by/7008041.html
http://intex-press.by/ru/834/1/5799/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA-%D0%9F%D0%BB%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0-19122010.htm
http://222.by/ya-byl-na-ploshchy-gollivud-s-nami
http://dmitrij-kr.livejournal.com/58154.html
http://dolka777.livejournal.com/50873.html - она прошла через белорусское гестапо.
http://czerniec.livejournal.com/126399.html, http://czerniec.livejournal.com/126523.html - ещё один прошедший застенки

Избитые кандидаты
Владимир Некляев
Андрей Санников
Виталий Рымашевский

Подлые провокации против мирной акции
http://www.svaboda.org/video/2254780.html?isArticle=1 - провокатор бьёт стекло методично и обстоятельно; милиция не мешает
http://www.youtube.com/watch?v=pFXaC7DhnkU&feature=player_embedded - Виталий Рымашевский о провокаторах
http://topbloger.livejournal.com/5154262.html - гэбэшный провокатор детектед
http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73484&newsPage=0
http://zmagarka.livejournal.com/1077296.html - полное досье на провокаторов

Публицистика
http://msk.kp.ru/daily/24610.5/780345/
http://kompromatby.com/2010/12/20/krov-na-snegu.html
http://skalinkina.livejournal.com/124984.html + чудное фото деловито работающего агента ГБ.
http://www.novayagazeta.ru/data/2010/144/00.html

З блога Віталя Цыганкова
http://www.svaboda.org/author/17508.html

Я паспрабаваў аднавіць падзеі ночы 19-20 сьнежня, што прывялі да скандальнай заявы Раманчука… Што адбылося паміж першай і пятай гадзінай 20 сьнежня, мне так і ня стала вядома, пра гэта можа распавесьці толькі сам Яраслаў.

Пачнем з таго, што ўсім назіральным людзям было і так дастаткова зразумела: заяву, якую Раманчук чытае перад тэлекамэрамі дзяржаўных тэлеканалаў, ён сам не пісаў. Меркаваць пра гэта можна было ўжо пасьля таго, як у эфіры "Свабоды" 20 сьнежня Раманчук, адказваючы на прамое пытаньне майго калегі Юрыя Дракахруста "Можа, вас паставілі ў сытуацыю, калі вы вымушаны былі гэта напісаць і сказаць?", сказаў "Не камэнтую". Яраслаў як сумленны чалавек не захацеў хлусіць, але і ня мог сказаць праўды. Тыя, хто бачыў гэтае відэа, могуць заўважыць, што Раманчук літаральна не падобны да сябе. Ён незвычайна бледны, я б сказаў, зьмярцьвела бледны, ён чытае тэкст "па паперцы", чаго фактычна ніколі ня робіць. Мала таго, ён чытае з памылкамі, папраўляецца, учытваючыся ў напісаныя ня ім радкі. У гэтым тэксьце, дзе ён асуджае дзеяньні Рымашэўскага, Статкевіча і Саньнікава, Раманчук прамаўляе такія рэчы, якіх ён ніколі не напісаў бы сам. "Санникову, подогреваемому его супругой Ириной Халип" — гэта стыль кдбэшных "публіцыстаў", а не Раманчука.

Сутыкнуўшыся з псыхалягічным (мы ня ведаем, можа і фізычным) ціскам, Яраслаў быў да яго не падрыхтаваны
Я паспрабаваў аднавіць падзеі той ночы, што прывялі да гэтай скандальнай заявы Раманчука. Як вядома, разам з камандай Яраслаў быў на Кастрычніцкай плошчы, нават выступіў там. Раманчук ня быў прыхільнікам паходу на плошчу Незалежнасьці, але, калі людзі пайшлі па праспэкце, ён, тым ня менш, далучыўся да шэсьця. На самой плошчы Раманчук быў у цэнтры падзеяў, але, як кажуць сьведкі, іншыя кандыдаты ў прэзыдэнты асабліва не зьвярталі на яго ўвагі. Прынамсі, як сказалі мне людзі, што былі побач зь ім, у адзін момант Раманчук нават паскардзіўся, што хацеў нешта параіць Рымашэўскаму, Саньнікаву і Статкевічу, але яго па сутнасьці праігнаравалі. Потым быў разгон, Раманчук заставаўся на плошчы да канца падзеяў, але ня быў затрыманы. Ён пайшоў дадому і, паводле ўскосных сьведчаньняў, дайшоў да сваёй кватэры. Прынамсі, калі намесьнік старшыні АГП Леў Марголін званіў Яраславу каля першай гадзіны ночы, той сказаў, што зь ім усё ў парадку. Марголін кажа, што Яраслаў у момант гэтай размовы быў у памяшканьні.

Што адбылося паміж першай і пятай гадзінамі ночы 20 сьнежня, мы ня можам ведаць. Пра гэта можа распавесьці толькі сам Яраслаў альбо самыя блізкія да яго людзі. Прызнаюся, я гутарыў зь нявестай Яраслава Алесяй Емяльянавай, якая паведаміла некаторыя абставіны, падзялілася сваімі развагамі, але на прамое пытаньне, ці ведае яна, што адбылося тады ўначы, ня стала адказваць.


Як бы там ні было, а пятай гадзіне Раманчук дасылае смску прэсавай сакратарцы Аксане Крышчановіч пра тое, што а 9-й гадзіне ён правядзе тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю. Гэта было даволі нечакана, бо папярэдне прэс-канфэрэнцыя была прызначаная на 12 гадзінаў. Калі Аксана разам з Львом Марголіным прыйшлі да месца правядзеньня прэс-канфэрэнцыі, там ужо былі тэлекамэры трох дзяржаўных каналаў: БТ, ОНТ і СТВ. Незалежных журналістаў не было — яны былі занятыя арыштамі і хапуном на плошчы Незалежнасьці. Нечакана для сваіх калегаў Яраслаў дастаў з кішэні паперку і, запінаючыся, зачытаў сваю (цяпер ужо сумнавядомую) заяву. На гэтым "прэс-канфэрэнцыя" скончылася.

Лішне казаць, што Крышчановіч і Марголін былі шакаваныя. Калі Марголін выказаў сваю нязгоду з гэтай заявай, Раманчук стаў гаварыць, што калі б ён не зрабіў такой заявы, усё магло б стаць значна горш, "Лукашэнка ўсіх закатае ў асфальт" і "трэба ратаваць Анатоля".

Гэта, бадай, усе факты, якія мы маем. Нам застаецца толькі выказаць некалькі суб'ектыўных думак пра тое, што ж "здарылася з Раманчуком".

Чым "падчапілі" Яраслава, якімі фактамі ягонай біяграфіі, якімі асаблівасьцямі ягонага прыватнага жыцьця? Мы ня можам ведаць. Але, магчыма, Яраслаў павінны зразумець, што, аднойчы трапіўшы на "кручок", вельмі цяжка будзе зь яго сарвацца.
Бадай, найбольш "прыязная" для Раманчука вэрсія сьцьвярджае, што Яраслаў пайшоў на гэта, каб выратаваць Анатоля Лябедзьку. Менавіта пра гэта Раманчук гаварыў падчас сваёй кароткай сустрэчы з Лукашэнкам, і гэтыя словы нават паказалі па дзяржаўных тэлеканалах. Як на мяне, дык гэтая вэрсія выглядае хутчэй як афіцыйнае апраўданьне дзеяньняў Яраслава. Ну сапраўды, чаму ён просіць вызваленьня толькі Лябедзькі, а ня ўсіх затрыманых? Ці хаця б усіх затрыманых сябраў АГП? І як гучаць аргумэнты Раманчука пра тое, што Лябедзьку трэба выпусьціць, бо ён не вінаваты? А іншыя, атрымліваецца, вінаватыя?

Таксама менш за ўсё я схільны давяраць традыцыйнай абывацельскай банальнай вэрсіі, што "Раманчука купілі". Далі нейкую пасаду, паабяцалі свабоду дзеяньняў і гэтак далей. У дыпляматычных колах ужо ходзяць чуткі, што Раманчук можа стаць намесьнікам міністра замежных справаў (заўважу, што часта менавіта ў дыпляматычныя колы наўмысна ўкідваюцца нейкія дэзы). Раманчук павінен разумець, што прыняцьцё ім любой пасады цяпер — у такой сытуацыі, пад такім "соўсам" — азначае палітычную сьмерць: ён ня стане сваім для лукашэнкаўскай намэнклятуры, а дэмакратычная супольнасьць яго пракляне. Зь іншага боку, прыручыць менавіта Раманчука вельмі важна для Лукашэнкі — не сакрэт, што акурат Раманчук быў адным зь любімых кандыдатаў многіх эўрапейскіх палітыкаў. Маніпуляваць ім — гэта яшчэ і азначае атрымаць лішні козыр у складанай палітычнай гульні з Эўропай.

Трэцяя вэрсія і, магчыма, самая праўдападобная: калегі Раманчука па АГП упэўненыя, што Яраслава зламалі. Чым зламалі, зразумела, сказаць дакладна ня можа ніхто. Магчыма, проста красамоўна намалявалі пэрспэктыву турэмнага зьняволеньня і таго, што можа адбыцца зь Яраславам за кратамі. Мы ведаем, што ў адрозьненьне ад Анатоля Лябедзькі Раманчук ня вулічны баец, ён ніколі не сядзеў за кратамі, яго ніколі не зьбівалі на дэманстрацыях, ягоны асабісты досьвед у беларускай палітыцы абмяжоўваўся пераважна артыкуламі ды канфэрэнцыямі. Сутыкнуўшыся з псыхалягічным (мы ня ведаем, можа і фізычным) ціскам, Яраслаў быў да яго не падрыхтаваны. У інтэрнэце цяпер зьявілася інфармацыя, што Яраславу пагражалі жыцьцём ягонага пляменьніка. Пляменьнік Раманчука сапраўды быў затрыманы на плошчы і знаходзіцца цяпер у Жодзінскім СІЗА. Натуральна, што найлепшай абаронай яму будзе поўная інфармацыя пра ягоны стан і месцазнаходжаньне.

Чым "падчапілі" Яраслава, якімі фактамі ягонай біяграфіі, якімі асаблівасьцямі ягонага прыватнага жыцьця? Мы ня можам ведаць. Але, магчыма, Яраслаў павінны зразумець, што, аднойчы трапіўшы на "кручок", вельмі цяжка будзе зь яго сарвацца.

Чырвоным Па Белым (ЧпБ)


 Зьявілася фан-суполка ЧпБ на Facebook'у
facebook.com/krou.cpb

А там: поўная дыскаграфія, здымкі, відэа запісы канцэртаў, кліпы,
цэлы апошні альбом для праслухоўваньня бясплатна і
ПРЭМ'ЕРА новага трэка з сольнага альбома Ambasadar KROU

Далучайцеся і запрашайце знаёмых!!!

Задай мне пытаньне...

Зараз вы самі можаце зрабіць са мной інтэрвію.
Можаце задаць мне пытаньне.
Заходзьце сюды: 
http://www.formspring.me/AmbasadarKROU


 У гіт-парадзе на Тузіне Гітоў зьявіўся трэк
Ambasadar KROU (ЧпБ) "Асаджаны".
Пачытаць пра яго можна тут http://music.fromby.net/article/2295/ 
Прашу падтрымаць, запрашаю да галасаваньня.
Галасаваць можна штодзённа тут http://music.fromby.net/chart/


Ужо не магу дачакацца.
Заўтра ў рэшце выяжджаем у чарговае падарожжа.
На гэты раз абралі накірунак - Балканы.

Плян трасы такі:

Польшча
Чэхія
Аўстрыя
Славакія
Харвацыя
Боснія і Герцыгавіна
Чарнагорыя
Косава
Албанія
Македонія
Сэрбія

Вугоршчына
Славакія
Польшча


Едзем на машыне з заплечнікамі.
Як вернуся абавязкова пакажу здымкі.


Запрашаю да спампоўкі новага мікстэйпа нашага ЧпБ'шнага ді-джэя.
DJ Spox гэта адзін з найлепшых ді-джэяў Польшчы. Выдатны рэміксер, тарнабліст (асоба якая робіць скрэчы).
На музычнай сцэне ўжо больш за 15 год.
У гэтым часе заграў некалькі тысяч канцэртаў у тым ліку з сусьветнымі зоркамі, між іншым: Dj Qbert, DJ Cut Killer, Sizzla, Gentleman, Guru, Tittsworth, Drop The Lime, Egyptrixx, Party Ben, Loo&Placido, Pirate Soundsystem, Baobinga, Kid Fresh, Detboi, Drums of Death, Sound of Stereo, Beat Junkies, Mr Thing, Lone Catalysts, Rahzel, Gentleman, Defari, DJ Q-bert.

Для нас гэта гонар, што маем у шэрагах Чырвоным па Белым (ЧпБ) такога чалавека.

Альбом спадабаецца цэніцелям электроннай музыкі на сусьветным узроўні. Пачуеце такія музычныя накірункі як Heavy Bass, UK Bass, Dubstep, Electro House, Fidget House, UK Funky, Bassline, Baltimore, UK Garage, French Electro, Rave, Minimal, Techno, Drum & Bass, Breakbeat, Dirty Disco

Мікстэйп DJ Spox - Pure Mix (100% Spox) знаходзіцца тут:

http://mdkrec.blogspot.com/2010/08/our-boy-spox-has-recorded-new-mix.html

Спасылка непасрэдная на мікстэйп - http://www.mediafire.com/?8d0i4pffot2sxms

Жадаючыя могуць далучыцца да ягоных суполак:

http://www.facebook.com/group.php?gid=185860026092
http://www.facebook.com/spoxdj
Ёсьць ужо абяцаны відэа запіс выступа на Басовішчах 2010.
Гурт Termin X feat. Ambasadar KROU "Не спынюсь ніколі".
Выступ адбыўся ўжо амаль пад самы канец фэстываля каля 2:30 )))
Якасьць відэа, а асабліва гуку дрэнная, але чаго чакаць ад камеры "хоўм-відэа", галоўнае што ёсьць ;)))

А тут вы можаце паглядзець поўны выступ гурта Termin X
http://www.youtube.com/view_play_list?p=7E70C2C5887677D6

Termin X feat. Ambasadar KROU "Не спынюсь ніколі"
http://www.youtube.com/watch?v=1HYG-vp6zmw


Учора разьмясьціў пост-фота-рэпартаж з БАСаў,
хацеў адрэгадаваць дый праз памылку выдаліў.
Добра, што быў зроблены бэк-ап ))
----------------------------------

Мой выезд з сябрамі на фэстываль Басовішча 2010 убачаны
п'яным і ўкураным вокам аб'ектыва майго мазафакера Перыка ))
А таксама здымкі дзе я вяду канцэрт якія мне даслалі, або якія сам знайшоў у сеціве.











ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ УСЁCollapse )
У лютым пляцелі з жонкаю ў падарожжа ў Тайланд.
Урэшце апрацаваў усе здымкі, вось і выкладваю ў сець каб падзяліцца з вамі сваімі ўражаньнямі.

Калі вам спадабалася буду выкладываць фоткі з іншых нашых падарожжаў.

Езьдзім мы заўсёды самі, без тур-аператараў, а турыстычныя энклавы абыходзім з далёка (хоць не заўсёды ёсьць такая магчымасьць). Адным словам так атрымоўваецца мага таней, дый маеш больш свабоды, а да ўсяго можна пазнаёміцца з мясцовымі і пазнаць лепш іх культуру.

Падарожжа гэта наша самае любімае хоббі. Мы з жонкаю залежныя ад іх як наркаманы :)
Таму з прыемнасьцю магу падзяліцца парадамі дый пачытаць гісторыі з вашых выездаў.

Мажа як будзе час, апішу нашыя прыгоды.
А пакуль глядзіце здымкі ;)

Колькасьць дзён: 16
Траса: востраў Koh Samui - джунглі Khao Sok - полувостраў Krabi - сталіца Bangkok
Дарога (пералёты): Варшава - Лёндан - Доха (Катар) - Бангкок - Доха (Катар)- Лёндан - Варшава

Я Toobes на хую бачыў ©



З пачатку гэта - http://music.fromby.net/article/2012/
А пазьней гэта - http://www.sr.se/webbradio/webbradio.asp?type=db&Id=1730718&BroadcastDate=&IsBlock=

(другое інтэрвію, на радыё было зроблена раней за першае ТГ'шнае)

Вясельле...

Вітаю,
даўно не актуалізаваў свой дзёньнік.
А тут надарылася аказія.
Хацеў падзяліцца сваёй радасьцю :)

У свае 27 год я заклаў сям'ю.

4 верасьня 2009 мы з Касяй пажаніліся.
Шлюб і вясельле адбыліся згодна з усімі канонамі беларускай традыцыі, на палеска-падляшскай зямлі :)))
Імпрэза працягвалася тры дні і была настолькі файная і вясёлая, што калі б гэта было магчыма мы б паўтарылі яе яшчэ раз :))))))))

Выкладаю некалькі здымкаў якія зрабілі нашы знаёмыя.
Фоткі ад фатографаў якіх мы наймалі будуць праз месяц-два і калі вам будзе цікава выкладу пазьней і іх.







ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ...Collapse )

Самая шалёная, экстрэмальная і забаўляльная беларуская ТВ праграма для моладзі -
YoLife!

Можна ўжо аглядаць на суполцы праграмы "вКонтакте" -

http://vkontakte.ru/club5709804


У суполцы знаходзіцца відэа архіў усіх праграм.

Вядучы праграмы рэпер KROU, вядомы з дзейнасьці ў гурце Чырвоным па Белым (ЧпБ)
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Krou

У праграме мы вам пакажам чым можна заняцца ў вольным часе, распавядзем пра цікавыя рэчы пра якія вы хацелі дазнацца, але ніхто вам гэтага не паказаў. Дапаможам вашай уласнай ініцыятыве. Паедзем у падарожжа ў мейсцы якія вы заўсёды хацелі трапіць. На ўласнай скуры іспытаем што такое прыгаць з парашутам або на банджы. Пакажам як крута езьдзіць на квадрацыклах і плаваць на водных скутарах. Навучым як вадзіць кацер або як рабіць кактэйлі і дрінкі якія п'юць зоркі Галівуда. Усё гэта з адпаведным сьцёбам і гумарам. Толькі вы пачуеце як храпіць наш адміністратар праграмы (ну не ўлічваючы ягоную жонку), на прыкладзе аператара пакажам ці баліць стрэл з пэйнтбольнага маркера. А таксама шмат іншага.
Такога вы не ўбачыце нідзе ;))) Толькі ў YoLife!

Праграму можна аглядаць што другую сераду каля 21.15 пасьля галоўнага выпуску Аб'ектыва на спадарожнікавым тэлеканале БелСат www.belsat.eu

Таксама тыдзень пасьля выхаду праграмы на ТВ можна будзе яе глядзець у гэтай суполцы ў відэа архіве.



!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Абавяскова запрашайце ў
суполку ўсіх сваіх знаёмых
!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Канцэрт Чырвоным па Белым (ЧпБ) на фэстывале БАСОВІШЧА 2007.
Трэкі з майго сольнага альбома Ambasadar KROU, які выйдзе ў 2009 годзе :
1) ТэRAPіЯ / Маё Эга
2) Зграя



Непасрэдная спасылка: http://www.youtube.com/watch?v=lFtwquX_Qb8

відэа на сайце - вКонтакте: http://vkontakte.ru/video-1495808_74606067
Чорных спісаў ужо няма! ...Ёсьць карычневыя.

Апошнім часам пачало зьяўляцца ўсё больш інтэрнэт радыёстанцый.
На гэтай хвалі, я даслаў свайму знаёмаму, які працуе на адной з іх, некалькі трэкаў з апошняга альбома ЧпБ.
Трэкі стараўся дабіраць не палітычныя, з вядомага поваду.
Праз некалькі гадзін я атрымаў такі адказ:

"Привет Кроу.

Я прослушал некоторые твои песни, потом
пообщался с ген.директором.

Взять не можем. Ты, так сказать, в коричневом списке, не чёрном, но...
Иными словами Верхушка, ваши песни радиостанциям очень настоятельно не
рекомменудют ставить в ротацию вне зависимости от того на какую они
тему. В противном случае будут выражены, цитирую: "озабоченности",
"неодобрение", а потом могут быть и "санкции".

Такие дела, Кроу."

Відаць толькі абраных, якія адракліся і пакаяліся, выдалілі з чорнага спісу.
Іншых перанесьлі ў... карычневы спіс.

P.S.
Прозьвішча знаёмага не пішу, каб не рабіць яму праблем.

Выбары...

Адказ на каментар ЖЖ юзэра:

http://community.livejournal.com/by_politics/1046752.html

1. Бойкот – глупость! 26% проголосовали досрочно! О каком бойкоте может идти речь?! Еще 24% в день выборов на избирательные участки точно придёт!
2. Цифры ЦИКа скорей всего соответствуют действительности. Оппозиционные кандидаты набрали от 7 до 30%... Очень сомневаюсь, что где-то в Беларуси есть округ, где оппозицию поддерживает более 50% избирателей.
3. При том, что я считаю бойкот – глупостью, я на выборы не ходил… Просто потому, что голосовать мне не за кого… Полевикова снялась (хотя если б и не снялась, я бы наврятли пошел бы за нее голосовать), зато я сходил на митинг (хоть и туда мне идти очень не хотелось, потому что непонятно против чего мне митинговать?! на моем-то, безальтернативном участке, фальсификаций точно не было!) Митингом это правда назвать сложно… Я просто в недоумении, как это «Хартии 97» и радио «Свобода» удалось так удачно сфотографировать эту кучку людей, чтобы выдать ее за 200 (двести) человек!
4. У меня тысяча претензий к оппозиции: что это за объединенные демократические силы, если они не могут выработать единой позиции по такому принципиальному вопросу, как участие или неучастие в парламентских выборах?! Почему одни кандидаты снимают свои кандидатуры, другие – нет?! Особенно впечатлила эта «минская пятерка от ОГП» - Богданкевич, Полевикова и компания! Если кто не в курсе они снялись потому, что ЦИК запретил им печатать вместо листовок спецвыпуск «Народной Воли»! Так почему бы не напечатать этот спецвыпуск (если это так принципиально напечатать именно его, а не листовки) за собственные деньги?! Ведь самое суровое за это наказание… снятие с выборов!!! Почему никто из кандидатов не додумался сделать собственный сайт, или хотя бы страничку в ЖЖ?! Чтоб простой избиратель мог набрать в google кандидат такой-то, такой-то по такому-то, такому-то округу и хоть что-то узнать о своем кандидате, кроме возраста и партийной принадлежности! Почему бы не выложить свои телевыступления на YouTube? Почему просто не снять свои ролик так, как ты хочешь, а не в формате «говорящая голова», как требует ЦИК и не выложить его на всё тот же YouTube, ЖЖ, свой сайт, сайт ОГП, БНФ и пр?! Мы в каком веке живём?! И прочее и прочее…
5. Но самые серьёзные претензии не к ОДС, а к сторонникам Позняка и бойкота! Эти хоть что-то делали, а вы?! Выборы – это возможность законно агитировать, распространять листовки, информировать о том, что действительно происходит в стране и в мире в условиях теперешней информационной блокады, переубеждать людей! Как можно не использовать эту возможность?! Ведь пройдут ли в Палату представители оппозиции или нет – неважно! Даже если все 110 депутатов будут оппозиционерами, то это ничего не изменит! Импичмент они Лукашенко всё равно объявить не смогут – Совет Республики заблокирует это решение! На митинге вас господа позняковцы тоже не было! Конечно сидеть дома за клавиатурой и истекать желчью в адрес Козулина, Милинкевича, Лебедько и прочих намного проще чем самим что-то делать, но не имеете вы такого морального права!




1)
Мэтай байкота не было сарваць выбары, а паказаць, што Беларусы не быдла і не будуць гуляць у Лукашэнкаўскія гульні, па яго правілах. Прыймаючы ўдзел у выбарах яны надругаліся над гонарам Беларусаў, якія зараз нават не хочуць размаўляць па беларуску, каб не асацыіравацца з гэтымі лузерамі. Як можна браць удзел у выбарах і адначасова крычаць, што Лукашэнка не легітымны прэзідэнт?! Грантасосы прыймаючы ўдзел у выбарах чарговы раз паказалі сваю слабасьць, паводзячы сябе як марыянеткі на ланцужку. Як заграюць - так запляшуць. Лука не разганяючы "мітынг" проста пасьмяяўся над "дэмакратычнымі палітыкамі". Паказаў, што яму нават не трэба разганяць ці арыштоўваць апазіцыю - бо і так іх людзі не падтрымліваюць. А даказала гэта толькі ніклая колькасьць асобаў якая прыйшла мітынгаваць. Што не зьдзіўляе. Грантасосы змагаюцца за канстытуцыю 94 года, а самі балаціруяць у выбарах толькі над ёй надругаліся і замацавалі канстытуцыю 96 года, якую нібыта не прызнаюць. Дзе логіка? Дзе ваш гонар? Хватаецесь абгрызенай косьці якую вам кінулі ў ногі і ржалі вам у твар глядзя як вы за яе б'ецеся. Ім плююць у твар, а яны з усьмешкай ціпа "а мне нават і не балела" выціраюцца і зноў падстаўляюць свае рыла пад плевок?! І гэта апазіцыя, якая мае пераняць уладу? Гэтыя слабакі і нікчэмнікі, якія здатныя толькі на тое каб даваць інтэрвію ў польскам радыё і тэлебачаньні. Дарэчы на чыстай польскай мове, амаль без акцэнта. Гэта людзі якія прэтэндуюць на пост прэзідэнта ці дэпутатаў? Якія маюць кіраваць дзяржавай? Дык яны ў першы дзень кіраваньня аддадуць суверынітэт нейкай заходняй краіне якая падкіне ім бабоса. (Божа! Года тры назад нават не паверыў бы што калісьці скажу такое. Але што рабіць калі такая праўда?!)

2)
Факт

3)
>>>> Я просто в недоумении, как это «Хартии 97» и радио «Свобода» удалось так удачно сфотографировать эту кучку людей, чтобы выдать ее за 200 (двести) человек!

Вельмі проста. Каб адпрацаваць грант 500.000$ гадавых для Хартыі і з 20 малалетак можна зрабіць на здымку 20.000 "несогласных". Перадрукоўваць інфу на свой сайт з чужых газэт і інэт рэсурсаў не дорага, а нават бесплатна. Кватэрка якую здымаюць таксама не дарагая. Гранты трэба адпрацоўваць, але ж і жыць прыгожа хочацца, а колькі б не было грошаў - заўсёды мала.

4)
Прэтэнзыі? А пастаў пытаньне крыху па іншаму. А навошта ім "вырабатывать единую позицию по такому принципиальному вопросу?" Што ім кепска жывецца? Гэта табе трэба круціцца каб з працы не выкінулі, ці з універа. Каб не пасадзілі, бацькоў не ўволілі. А ім што? У іх адна праблема: "...як падзяліць паміж сабою гранты, каб не дай Божа Лябедзьку больш не дасталася чым мне". Тое ж самае можна сказаць пра старонку, ЖЖ, YouTube ігд. Ім гэта не патрэбна. Дый да чаго яны там людзей будуць пераконваць? Да таго, каб людзі якія ўсё жыцьцё размаўлялі па расейску раптам пачалі размаўляць па беларуску, амаль "замежнай" для іх мове?! Да таго, што "наш сьцяг бел-чырвоны-белы"?! Да таго, што Лука дыктатар?! Да ўсе гэта самі выдатна ведаюць. Ну і што далей...? Вось ужо 15 год пайшоў як я чакаю ад апазіцыі адказа на гэтае пытаньне.
Б-ч-б сьцягам і бел мовай дзяцей не накорміш.

5)
Пры чым тут Пазьняк? Не трэба дзяліць людзей на Пазьнякоў і Мілінкевічаў. Я напрыклад увогуле толькі ад цябе даведаўся, што Пазьняк заклікаў да байкота. Проста мяне не цікавіць да чаго заклікае Пазьняк.
"Агитировать, распространять листовки, информировать о том, что действительно происходит в стране" можна, а нават трэба, без выбараў. Дый толк з гэтых лістовак? Усё тыя-ж лозунгі: "Лука дыктатар, б-ч-б сіла!". Вынік з гэтага - глядзі канцоўку пункта 4) і ўвесь пункт 1).


"Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
З трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!..."

Цікава, колькі асобаў здагадалася да каго накіраваныя гэтыя словы?
Ад учора маю ўжо гэтую кнігу, хоць кніга толькі ад сёньня ў продажы абмежаваным тыражом (калі вельмі захацець - можна ў космас паляцець ;-)) )




Кніга напісаная гісторыкамі польскага дзяржаўнага IPN (Instytut Pamięci Narodowej [Інстытут Народнай Памяці]) якія пралісталі тысячы дакументаў служб бяспекі камуністычнай Польшчы (здымкі арыгіналаў дакумэнтаў у дапаўненьні да кнігі). Паводле гэтых дакумэнтаў (увага!) ляўрэат Нобелеўскай прэміі, экс-Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Валэнса БЫЎ тайным агентам служб бяспекі камуністычнай Польшчы, зарэгістрыраваны ў актах пад псэўданімам "Болек".

Справа не новая, падозраньні й спробы расьледваньне гэтай справы ўжо былі й скончваліся нічым.
Але пасьля прачытаньня гэтай кнігі й прагляду дакумэнтаў, здымкаў, рапартаў ігд няма сумнвеву Л.Валенса БЫЎ АГЕНТАМ!

Кніга выклікала вялікую хвалю дыскусый, не толькі ў Польшчы, а таксама з-за мяжой.

У сувязі з гэтымі інфармацыямі, а таксама з усімі папярэднімі (пачытайце сучасную гісторыю Польшчы) можна сьмела сказаць, што славуты "Круглы Стол" 1989 годзе (якім так захапляецца спадар Фядута), у Польшчы быў створам служб бяспекі. Гэта зразумела, бяручы пад увагу тое, што хутчэй ці пазьней прыйшлі б зьмены, СБ хацела забясьпечыць сабе "тылы". Той хто больш - меньш цікавіцца польскай палітыкай ведае, што ім гэта атрымалася.

Я дагэтуль у шоку! Праўда ў якую не хочацца верыць.

А хутчэй за ўсё нашыя беларускія службы ў сваім часе будуць прабаваць зрабіць нешта падобнае.

... а мабыць ужо прабуюць.

Агульна цікавяць вашыя меркаваньні, бо гэта датычыць не толькі Польшчы, а таксама ўсіх краін з "усходняга блока" у тым ліку і Беларусі.


(не буду адказваць людзям якія не чытаючы гэтай кнігі пачнуць пісаць нешта на кшталт: "Валэнса гэта ікона, нельга на яго наязжаць" ігд.)
24 красавіка
прэм'ера YoLife! на БелСат
www.belsat.eu


YoLife!

Публіцыстычная перадача для моладзі, у якой паказваюцца альтэрнатыўныя і незалежныя спосабы моладзевай актыўнасці ў Беларусі. У перадачы можна будзе ўбачыць, як заснаваць незалежны клуб, інтэрнэт-радыё, як самастойна зрабіць кліп, правесці гарадскія гульні альбо як праектаваць і рабіць модную вопратку. Перадачу вядзе вядомы рэпер Krou з гурта Чырвоным па Белым.



24 красавіка на канале Белсат адбудзецца прэм’ера новай перадачы – YoLife!
Мы гаворым з яе аўтарам і вядоўцам Krou.

Што азначае назва YoLife!....... ...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ...
"Жывёліна, гэта не рэч!"

Гэта любімы лозунг рознай масьці экалогаў. Лозунг правільны: істотна, жывёліна гэта не рэч, але баюся, што яго аратарам зусім не залежыць на ўмацаваньні гэтай праўды!

Удалося ўжо ім - пад лёзунгам: "Усе дзеці нашыя!" - адабраць бацькам дзяцей.
Заўважце Спадарства, што калі "Усе дзеці нашыя" - дык мае дзіця ўжо не "мае" - толькі "нашае" - што значыць, што гэта ЯНЫ вырашаюць пра тое, калі ім рабіць прывіўкі, ці можна даць ім пляскача, калі пасылаць у школу - і: чаго у гэтай школе яны будуць вучыцца. Эфект гэтага трагічны - што здаецца можна ўбачыць на кожным кроку.

Зараз ЯНЫ хочуць нам забраць нашыя жывёліны. Істотна, часам уладальнік кепска абыходзіцца са сваім канём ці катом - але гэта не повад, каб умешвацца ў адносіны паміж чалавекам, а яго жывёлінай. Акрамя ўсяго ўладальнік (заўважце: з дэфініцыі "уласнасьць" - гэта права карыстаньня і ВЫ'КАРЫСТЫВАНЬНЯ!) у сярэднім лепш клапоціцца пра сваю жывёліну, чым ураднік пра чужую - таму ў сярэднім жывёлінам жывецца значна лепш, калі ўраднікі не лезуць у іх справы. З чаго вынікае, што калі ўсё-ж лезуць, нават з найлепшымі інтэнцыямі, у сярэднім жывёлінам ад гэтага горш.

Шмат хто з чытачоў не разумее сутнасьці справы, дый таго Што і Навошта я гэта ўсё пішу.
Паколькі я прабую ніколі не азірацца, дый кранацца спраў і лёсаў якія нас чакаюць у бліскай будучыне - мая публіцыстыка мае на мэце перасьцярагаць.

А які лёс нас можа чакаць?!

Некалькі месяцаў таму, міністэрства сельскай гаспадаркі (?!) Каралеўства (толькі з назвы) Швецыі выдала распараджэньне загадваючае ўласьцівае стаўленьне да хатняй жывёлы - у ім між іншым: гладзіць катоў мінімум два раза ў дзень - пад пагрозай шрафа (!) і турмы(!!!). Памінаючы meritum, сама думка ўмешваньня ў адносіны паміж чалавекам, а жывёлінай спрычыніцца да таго, што людзі замест кахаць свае зьвярушкі, пачнуць бачыць у іх пагрозу - і пачнуць іх пазбаўляцца, як дарэчы і здарылася ў Швецыі.

Колькасьць дзяцей зьменьшваецца з кожным годам. Ката вышвырнуць мага прасьцей...


Варта таксама ўзгадаць пра эгзатычныя жывёліны. Справа сьмешная, але вельмі сурёзная.
У суседнім ЭЗ выйшла міжнародная канвенцыя, вымагаючая дазволу, які неўяўляема цяжка атрымаць, на абарот эгзатычнай жывёлінай.
Калісьці грэцкую чарапаху можна было набыць у кожным зоомагазіне за 2 даляра, зараз яна каштуе 200 даляраў. Не ад сёньня вядома, што попыт спрычыняецца да павялічэньня прапановы. У сувязі з гэтым разьвіваецца кантрабанда. У выніку, калі нармальна перавозяць жывёліну, дык перавозяць яе ў клетцы, а калі перавозяць кантрабанду, дык зразумела што запіхваюць яе куды трапіць, звычайна ў малыя, цесныя, цёмныя мейсцы. Жывёліну ўсыпляюць невядомымі лекамі, каб піскам ці крыкам не зьвярнула ўвагу мытнікаў, часьцей за ўсё жывёліна такая доўга не жыве. Статыстычна, пры перавозе кантрабанднай жывёліны на пяць асобнікаў выжывае толькі адзін. Перавазіць іх будуць і далей і нічога з гэтым не зробіш. Ёсьць попыт - ёсьць прапанова.

Дарэчы, варта адзначыць, што ў попыце няма нічога кепскага.
Такая дробязь - на тэрыторыі аднаго квадратнага км. можа жыць пэўная колькасьць зьвярэй.
Калі такую птушку прывозяць скажам у Эўропу, у Амерыцэ, дзе яе натуральнае асяродзе, звальняецца тэрыторыя для новай. У выніку чаго птушак робіцца больш, а не меньш. Трэба зразумець, што калі ў натуральным асяродзі на тэрыторыі 1 км2 можа жыць скажам адзін арол, дык што ты не рабі два арла на ёй не прыжывуцца, хутчэй пазабіваюцца.
Возьмем яшчэ прыклад марскіх сьвінак, якіх натуральным асяродзем зрабіліся акварыюмы у хатах і лабараторыі, бо ў Эквадоры і Пэру адкуль яны паходзяць іх амаль не засталося, бо там яны зьяўляюцца нацыянальным блюдам.

Пытаньне: у абароне каго робяцца ўсе гэтыя забароны?!
Просьба: зрабіце нешта з гэтымі забойцамі зьвярушак, якія называюць сябе экалогамі.


------
--------

"Дэмакратыя, гэта два воўка і аўца якія галасуюць над тым, што яны сёньня зьедзяць на абед.
Свабода, гэта добра ўзброеная аўца аспрэчваючая вынік галасаваньня".
- Benjamin Franklin, 1759
Самая вялікая і магутная мафія сьвета..


Адной з самых вялікіх частак дахода кожнай мафіі, зьяўляецца збор прымусовай даніны ад грамадзян, часьцей за ўсё дробных, прыватных прадпрымальнікаў. Калі мы кажам «мафія» - адразу зьяўляюцца асаыяцыі з такімі словамі як: рэкет, Коса Ностра, Аль Капонэ, Трыяда, Якудза. Але чамусьці ніколі – дзяржава. Дзіўна. На сёняшні дзень, самай вялікай, самай магутнай і што самае цікавае – легальнай мафіяй, зьяўляецца – сацыяльная дзяржава. Яна мае сваю іерархію, «хроснага айца» (у народзе проста – Бацька) і таксама зьбірае прымусовую даніну, толькі назваецца яна больш прыгожа і не так паскудна, так нэйтральна – падатак.
Для прыкладу, Аль Капонэ забіраў у дробных гандляроў у сваім раёне 5% ад іх заробку. А колькі ў нас забіраюць нашыя Аль Ляксандры, у «сваім раёне»? ...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙCollapse )
Прафсаюзы – саюзы прафесійных крымінальнікаў.



Апошнім часам я сустрэўся з такім каментаром: “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот. Калі гаспадарчая сыстэма не спрычыняецца да развіцьця грамадзкасьці – трэба яе зьмяніць”.

Вельмі цікава. Колькі ж бязглузьдзіцы можна ўпіхнуць у адзін сказ.

Перад усім, што значыць: “Гаспадарка павінна служыць грамадзкасьці?” Што такое “гаспадарка” адукаваныя чытачы і эканамісты больш – меньш разумеюць; але што такое “грамадзтва”? Што такое “павінна служыць?”. Калі “грамадзкасьці” – значыць сёняшнім грамадзянінам Беларусі – дык калі “гаспадарка” паслужыць ім так, што ўсё прап’юць і праедзяць, не пакінуць дзяцей, і памруць з абжорства – дык зможам мы сказаць, што “гаспадарка паслужыла грамадзкасьці”? А можа наадварот?! У Асьвеньціме амаль не было сьмерці на скутак інфарктаў, а ўжо напэўна на скутак абжорства – а можа гаспадарка Пол-пота выдатна паслужыла Кхмэрам – не толькі Чырвоным?

Я не сьцьвярджаю, што сказ “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот” не праўдзівы – сьцьвярджаю, што ён НЕ МАЕ СЭНСУ – амаль таксама глупы як сказ: “Лепш быць, чым мець” – або яшчэ глупее.

Па-другое: сыстэма павінна спрычыняцца да “разьвіцьця грамадзкасьці”. А што гэта такое “грамадзкае разьвіцьцё”? Ці ў ЗША ў XVIII i XIX стагодзях не было разьвіцьця грамадзкасьці? Я лічу, што было. Ці зараз у ЗША і Эўропе мы маем “разьвіцьцё грамадзкасьці”? Я лічу, што толькі ў тым сэнсе, у якім мы можам сказаць, што ў хворага хутка разьвіваюцца новыя, энэргічныя клеткі... пухліны (рака).

Зараз наша (а больш дакладна: ужо не наша) цывілізацыя знаходзіцца ў стане заняпаду, неўстанна скурчваецца – што мы бачым хаця б па колькасьці дзяцей (дэмаграфічны крызіс) і заніку экспансыі.

Менавіта прафсаюзы асацыіруюцца хутчэй з другой фазай, з фазай заняпаду – а не з фазай разьвіцьця. Амерыканскія піянеры прафсаюзаў не закладалі! У дадзеным выпадку каб мы разагналі прафсаюзы на ўсе чатыры бакі, гэта спрычынілася б да “разьвіцьця грамадзкасьці”

Прафсаюзы трэба разагнаць з некалькіх повадаў. Пералічу некалькі агульна меньш вядомых:

1) Прафсаюзы агулам складаюцца з леньцяеў. Добры працаўнік ведае, што працу заўжды знойдзе, не патрабуе аховы перад увальненьнем – а таму не мае ахвоты траціць сваіх цяжка запрацаваных грошаў на чалецкія ўзносы, траціць час на сходы – і каб ставіліся да яго так сама як да калегі – гультая. Таму прафсаюзы рэпрэзэнтуюць інтэрэсы кепскіх або сярэдненькіх працаўнікоў. І імкнуцца да таго, каб у працы асабліва не напрацавацца...

2) Прафсаюзы асамль заўжды супраць іннавацыйнасьці. Прафсаюз машыністаў не дапусьціць да ліквідацыі чыгункі, хоць трэба было б даплочваць да яе міліёны – і заступствам яе аўтобусамі. Тэарэтычна мейсц працы за рулём аўтобусаў будзе больш – але, па-першае, трэба было б перакваліфікавацца; а па-другое, больш важкае: вадзіцелі аўтобусаў не плацілібы ўзносаў у Прафсаюз Машыністаў. Таму Прафсаюз Машыністаў ЗАЎСЁДЫ будзе супраць. Калі б у XVIII стагодзі істнавалі прафсаюзы лакіроўшчыкаў, каладзейшчыкаў, стальмахшчыкаў, карэтнікоў, фурманшчыкаў ігд. дык яны б не дапусьцілі да ўтварэньня чыгункі, якая адабрала ім столькі мейсц працы!

3) І самае галоўнае! Прафсаюзы павадуюць тое, што мы трапляем у пастку Дылемы Вязьня. Прафсаюз Партных дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава далічвае падатак!) Прафсаюз Сталяроў таксама дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава таксама далічвае падатак!) Пасьля чаго партны ідзе набыць стол – і выдае на яго ўсю тую прыбаўку плюс падатак. Сталяр ідзе набыць вопратку – і тое самае. Абодва прафсаюза перакананыя, што зрабілі для сваіх чальцоў добра – а то, што ПАСЬЛЯ ПРАЦЫ яны страцілі яшчэ больш (бо нагадаю, да прыбаўкі на цэну быў далічаны дзяржавай падатак) – ааааа!, а гэта ўжо не віна прафсаюза. Прафсаюзы дзейнічаюць толькі ў працы!

Зарабіла толькі сацыялістычная дзяржава на далічаным падатку ад Сталяра і Партнога. Гэта тлумачыць чаму сацыялістычныя дзяржавы так любяць прафсаюзы, усё з імі вырашаюць, раяцца ў іх (замест таго каб пільнаваць інтарэсу спажыўца, а лепш вогуле не ўмешвацца ў рынкавыя адносіны).

Менавіта дзеля нас – спажыўцоў (колькасьць якіх у тысячы разоў большая чым усіх прафсаюзаў) – Прафсаюзы трэба разагнаць, іх лідараў пасадзіць і асудзіць за анты-дзяржаўную, а дакладней – анты-грамадзкую дзейнасьць і гаспадарчы сабатаж, каб быў прыклад для наступных – і адразу памілаваць і выпусьціць, бо ж глупец не ведае, што чыніць...
...


СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў

ЕС - сацыялістычны ідыятызм ... або СССР біс!


СССР’ам кіравала 15 асобаў, якія не перад кім не адказвалі і ніхто іх не выбіраў
ЕС’ам кіруе 25 асобаў, якія не перад кім не адказваюць і ніхто іх не выбіраў

СССР быў хаўрусам сыцыялістычных рэспублік
ЕС ёсьць хаўрусам сацыялістычных рэспублік

СССР быў створаны націскамі, шантажам, сілай і акупацыяй
ЕС быў створаны эканамічнымі націскамі, шантажам і маніпуляцыяй

Чытаць болей...Collapse )
Кліп Чырвоным па Белым (ЧПБ) - "Крывавы Сакавік" бярэ ўдзел
у гіт-парадзе музычнай праграмы ЗАПАЛЬНІЧКА (www.zapalnicka.eu)
тэлеканалу БелСат (www.belsat.eu)

ПАДТРЫМАЙЦЕ ;))
ГАЛАСАВАЦЬ ТУТ - http://zapalnicka.eu/glosowanie.php

Кліп таксама можна спампаваць тут - http://amb-ent.com/download/CPBKSVIDEO.AVI (32MB)

І паглядзець:

http://youtube.com/watch?v=7VufkDXp-gM

фКантакце.ру =))

Шаноўныя сябры.
Далучайцеся да суполкі ЧПБ - http://vkontakte.ru/club1495808
Запрашаю.

(папярэдні запіс быў з памылковай спасылкай. зараз актуальная)

Цытаты...

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца:

"Сацыялізм, гэта дзяржаўны лад, у каторым гераічна пераадольваюць
праблемы... не вядомыя ў ніводным іншым дзяржаўным ладзе"

І тут адразу узгадваецца Alexis de Tocqueville, каторы 170 год таму напісаў (цыцірую з памяці):
"Вазьміце нейкі зусім не прыдатны і дакучлівы падатак і прасачыце яго паходжаньне;
заўжды атрымаецца, што паўстаў ён каля ста год таму, каб заспакоіць нейкую дробную
фінансавую патрэбу дзяржавы - і ўжо ніколі яго не адмянілі".

А зараз нешта з катэгорыі "і сьмешна, і праўдзіва",
дзяржаўныя лады на прыкладзе "трох кароў" (карыстайцеся і распаўсюджвайце [з паметкай на крыніцу ;) ] :

- Маоізм: маю тры каровы; дзяржава іх забярае, забівае і мяса дзеліць роўна на ўсіх

- Камунізм: маю тры каровы; дзяржава іх забярае ў калгас.. дзе яны падыхаюць

- Нацыянальны сацыялізм: маю тры каровы; дзяржава забярае дзьве і абменьвае іх на зброю

- Фашызм: маю тры каровы; дзяржава ўстанаўлівае максымальную цэну на малако па якой я магу яго прадаваць, а каровам прыдзяляе спецыяльныя нумары, каб я не мог іх нелегальна зьесьці

- Сацыялізм: маю тры каровы; дзяржава пад прымусам забярае ў мяне малако, каторае я пазьней магу набыць у дзяржаўнай краме на талоны

- Сацыял-дэмакратыя: маю тры каровы; дзяржава набывае ў мяне малако за грошы з маіх падаткаў і раздае дарам у школах, дзе дзеці яго выліваюць у ўнітаз

- Апякунчая дзяржава: маю тры каровы; змушаны адну прадаць, каб хапіла на аплаты падаткаў на дзьве апошнія

- Эўрасацыялізм: маю тры каровы; дзяржава кажа мне адну забіць, бо кароў за шмат - і другую, бо карова суседа хворая на яшчур

- Капіталізм: маю тры каровы; прадаю адну і набываю быка!

(с)

:-)))))


Трэк "Псэўдапатрыёты" з альбому ЧпБ "Крывавы Сакавік" удзельнічае ў
гіт парадзе Тузіна Гітоў - http://music.fromby.net/chart/

Пампуйце трэк і галасуйце штодзённа!
Сам трэк пампуйце адсюль - http://music.fromby.net/mp3/cpb_pseudapatryjoty.mp3

Калі ёсьць жаданьне разышліце трэк і інфу пра галасаваньне сябрам, буду ўдзячны ;-)

«Гэй, палітыкі, народ ня з вамі!» - пяецца ў новым трэку праекту «Чырвоным па Белым» пад назвай «Псэўдапатрыёты», які бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». Лідэр ЧпБ Кроў: «Посьпех нашых трэкаў у тым, што кожны хто іх пачуе і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. Трэк „Псэўдапатрыёты“ - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі».

Нас ужо «ахрысьцілі» апазыцыйным гуртом, хоць гэта няпраўда. Доказам гэтага зьяўляецца песьня прадстаўленая ў новым туры ТГ. Самі мы заўжды сябе пазыцыянавалі як «палітычна-сацыяльна» заангажаваны гурт. Нас хвалюе тое, што адбываецца навокал, а гэта ня толькі палітыка, на нашым новым альбоме можна знайсьці трэкі пра бел-шоў-біз, пра культуру вуліц, пра футбольных хулсаў, пра канкрэтныя асобы.

Найлепш за ўсё тэматыку творчасьці ЧпБ акрэсьлівае назва нашага першага альбома «Актуальная тэматыка». На маю думку, посьпех «Чырвоным па Белым» у тым, што кожны хто праслухае нашыя альбомы і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. На гэтым, дарэчы, пабудавана ўся культура хіп-хоп'а. Людзі слухаюць рэп і чуюць пра тыя ж праблемы, зь якімі яны сустракаюцца ў жыцьці, чуюць тое ж, што бачуць у сваіх раёнах, на вуліцах свайго гораду. Гэта й ёсьць моц рэпу - актуальнасьць і праўдзівасьць.

Трэк «Псэўдапатрыёты» - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі. Нам надакучыла спакойна назіраць за гэтымі сваркамі, падзеламі грантаў, атсутнасьцю канкрэтнага пляну дзеяньняў, агентамі засланымі ў іх шэрагі ды г.д. Трэк нельга ўспрымаць пэрсанальна. Я асабіста ведаю і паважаю многіх людзей з апазіцыі. Няхай яго пэрсанальна ўспрымаюць менавіта псэўдапатрыёты.


Арыгінал артыкулу - http://music.fromby.net/article/972/

Рэміксы DJ Spox'a

Запрашаю да прагляду відэо-рэміксаў на замежных Hip-Hop/R'n'B выканаўцаў
нашага біт-мэйкера й ды-джэя - DJ Spox'а.

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ ВІДЭА (YouTube)Collapse )

03 Снж 2007

Вось некалькі здымкаў з андэграўнднага канцэрта ў тэатры..

(каля 25 фотак, усе разам важаць меньш за 1 МВ)

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

ГАДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ...Collapse )
...




Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

Вось ужо больш за два года, як я п'ю Yerba Mate.

Нажаль у нас у Беларусі напітак мала папулярны, у той час калі па ўсяму сьвету
робіцца ўсё больш вядомым і модным.
Але не ў модзе справа. Яго ўласьцівасьці кажуць самі за сябе.

(у Беларусі амаль вогуле няма інфармацыі пра Матэ, таму разьмешчаныя матэр'ялы
будуць на расейскай мове, тыя што я адшукаў у сеціве. Даруйце, але перакладаць не было часу):

Чытаць болей...Collapse )


Black Beat # 1 (09.09.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_1_090907.mp3 (19 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Гісторыя Хіп-Хоп'а ч.1

Black Beat # 2 (16.09.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_2_160907.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Гісторыя Хіп-Хоп'а ч.2

Black Beat # 3 (23.09.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_3_230907.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Творчасьць і жыцьцё Міста Малой. Расейскі олд-скул.

Black Beat # 4 (30.09.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_4_300907.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Abstract Hip-Hop; БРУДНЫ ПОЎДЗЕНЬ (Dirty South); СRUNK

Black Beat # 5 (07.10.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_5_071007.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Брудны Рэп, Хрысьціяньскі Рэп, Заангажаваны Рэп, Kid Rap (дзіцячы Рэп)

Black Beat # 6 (14.10.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_06_141007.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Electro, EMO-Hop, Freestyle

Black Beat # 7 (21.10.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_07_211007.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: West Coast Rap i East Coast Rap

Black Beat # 8 (28.10.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_08_281007.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Беларускамоўны Рэп

Black Beat # 9 (04.11.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_09_041107.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Gangsta Rap і G-Funk

Black Beat # 10 (11.11.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_10_111107.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Творчасьць і жыцьцё JAY-Z

Black Beat # 11 (18.11.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_11_181107.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Go-Go; Miami Bass; Hip-House; Jazz Rap; Альтэрнатыўны Рэп; Rapcore (Rap Rock)

Black Beat # 12 (25.11.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_12_251107.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Творчасьць і жыцьцё SNOOP DOGG

Black Beat # 13 (02.12.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_13_021207.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Trip-Hop

Black Beat # 14 (09.12.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_14_091207.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Творчасьць і жыцьцё DON GURALESKO (K.A.S.T.A. Squad; Killaz Group) - Poland

Black Beat # 15 (16.12.2007)
Пампуйце - http://www.amb-ent.com/download/BlackBeat/BlackBeat_15_161207.mp3 (18 MB)
Працяг праграмы: 55 хвілін
Тэма: Гіты праграмы Black Beat vol.1 (калядны выпуск)
ROCK – музыка чорных!...
(або шлях эвалюцыі сучаснай музыкі)


Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

Апошнім часам, назіраючы за музычнымі парталамі, форумамі, гасьцёўнямі я заўважыў пэўную тэндэнцыю. Шмат хто з чытачоў лічыць, што культура Хіп-Хоп’а й музыка Rap не натуральная для “белых”, зразумела ж і для Беларусаў. А я лічу, што кожная музыка натуральна для усіх, бо ўсё залежыць ад густаў. Але калі ўжо йсьці гэтым шляхам, дык атрымоўваецца, што й Rock, які не адну дэкаду дамінаваў у Беларусі таксама ненатуральны для нас. Ужо бачу гэтыя чырвоныя вочы й разьзінутыя рты. “– Як?! Чаму?! Гэта жарт?” Не, не жарт. І каб даказаць вам гэта, я заглыбіўся ў шлях эвалюцыі сучаснай музыкі.


ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ...Collapse )
Во время марша было допущено столкновение двух всегда враждебных друг другу молодежных группировок (анархистов и «Белой Воли»), несмотря на предупреждения со стороны молодежи организаторам марша о неизбежности такого сценария, если эти группы не разделить. БТ уже использовало эту стычку для контрпропаганды против демократических сил в целом. Где же была в это время пресловутая дружина БНФ, которую обещал призвать Ивашкевич на Европейском марше? Почему Калякин просил милицию разобраться с молодежью, не попробовав с ней поговорить сам, не слушая ее предупреждений перед маршем?

Чаму?!
Дый таму, што найменьш палова гэтай апазіцыі-грантасосаў бляцкая агентура КДБ.
Няўжо гэта так цяжка зразумець?! Хопіць прааналізаваць іх захаваньне на працягу апошніх гадоў.
А мабыць забылі як Лука казаў "я сам ствару сабе апазіцыю" - СТВАРЫЎ! Зразумейце-ж!
Лулу калгасьнік, прасты чалавек - вельмі прадбачны, хопіць прыслухвацца яго словам,
аналізаваць яго паводзіны.

А гэтым завербаваным шэльмам прысьведчваю свой трэк "Псэўдапатрыёты". Заіпала!

Што тычыцца бойкі, дык я не стану не на нічый бок,
бо сацыялізму роўна як і камунізму не церплю (для мяне гэта амаль адное-ж).
Сам я нацыяналіст, кансэрватыўны-ліберал і манархіст.
Але разумею, што кожны мае права мець свае погляды.
Як казаў Францішак Arouet вядомы пад псэўданімам "Wolter" :
"Я не згодны з тым, што ты кажаш - але аддам жыцьцё, каб ты мог казаць тое, што кажаш".

Я вось толькі не разумею аднаго.
Хлопцы (зьвяртаюся і да тых, і да тых), ну няўжо нельга было прадбачыць наступств.
Што з вас зробяць "наркаманаў і п'яных малодчыкаў", што гэта піздацейшая карцінка для БТ,
якое чарговы раз запятнае ўсіх анты-лукашыстаў.
Людзі-ж гэта глядзяць і думаюць: "калі не Лука, дык хто? Гэтыя наркаманы й п'яныя малодчыкі?! Нее, ужо няхай лепш Лука будзе, прынамсі парадак на вуліцах".
Паверце, людзі так думаюць, а вы сваімі не адказнымі ўчынкамі толькі дапамагаеце рэжыму,
які проста вамі скарыстаўся як нейкімі прастытуткамі, каб чарговы раз зкампрамітаваць нас усіх.

Ну калі ўжо так хацелася набіць ебліцы, дык дамоўцеся ў лесе нейкім.

Калі нехта правакуе лозунгамі, дык з другой групы павінен быў выйсьці старшы,
падыйсьці да супернікаў і сказаць так:
"Для вас што зараз галоўнае: вырашыць спрэчкі паміж намі ці Луку скінуць?"
І тады ўсё робіцца ясна, хто тут для справы, а хто правакатар.
Трэба ўмець вызначаць прыярытэты.

Спадзяюся на вашае зразуменьне.

YoLife!

Даўно абяцаныя здымкі...

Гэта так, каб не думалі што я тут стаю на мейсцы
й нячым не займаюся. Спакойна маманя, разьвіваемся =)

"Чёзанах" пакуль не скажу, гадайце :-)))))
З часам пра ўсё дазнаецеся ;)

(па шматлікіх просьбах хаваю пад кат)

Далей больш за 20 здымкаў.
Важаць вельмі мала, бо ўсе разам займаюць каля 1 (!) МВ

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

Photo Sharing and Video Hosting at Photobucket

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ (22 здымка = 1МВ)Collapse )
„BLACK BEAT” – першая ў Беларусі радыё праграма пра Хіп-Хоп.

ГОЛАС НАШАГА ПАКАЛЕНЬНЯ !!!

На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп.

Слухайце “Black Beat” кожную нядзелю ў 20:00.

Першая праграма – 9 верасьня (нядзеля).

“Black Beat” – гэта голас нашага пакаленьня, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ’аў Польшчы – DJ Spox’a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп’а.

Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым). Пры дапамозе яго багатай калекцыі (некалькі дзесяткаў) кніг пра Хіп-Хоп вы пазнаеце культуру наскрозь, даведаецеся рэчаў пра якія вы ніколі раней не чулі.

У праграме шмат цікавінак, чутак якімі мы з вамі падзелімся. Будзе пра часы, калі Afrika Bambaataa карміў Zulu Nation гамбургерамі з White Castle, будзе пра тое, што прадстаўляў лагатып Public Enemy. Будуць любімыя мейсцы Kool Keitha і публічны масаж Mister’a Frisky – вы даведаецеся ўсяго, пра што хацелі ведаць, але баяліся спытаць.

Таксама пачуеце навіны Беларускай Хіп-Хоп сцэны, інтэрвію з беларускімі й замежнымі рэперамі.

Зьбіраць інфармацыю нам дапамагае інфармацыйны-партнёр праграмы – БРАТинфо, дык што будзьце ўважлівымі – усё што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас ;)

Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаньнямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца й дасылайце спасылкі на вашыя трэкі.
Дасылайце ўсё на адрас bb.racyja@gmail.com

Сачыце ўважліва за праграмай, мабыць і вашае імя ў ёй прагучыць.

BLACK BEAT кожную нядзелю ў 20:00 на хвалях Радыё Рацыя
Для вас: KROU i DJ SPOX
Прадукцыя: Ambasada Entertainment ( www.amb-ent.com )


Слухайце нас:

РАДЫЁ РАЦЫЯ – www.racyja.by

У інтэрнэце:
у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна):
http://80.51.228.180:8005/listen.pls (64 кб/с)
http://80.51.228.180:8000/listen.pls (24 кб/с)
у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):
mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)

У этэры:

98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і навакольле кругласутачна (ад лістапада 10.2007)
99,2 ФМ – Бярэсьце і навакольле кругласутачна (ад лістапада – 10.2007)

105,5 ФМ кругласутачная трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку
103,8 ФМ на хвалях "Радыё з-над Віліі" (20.00 — 20.30, менскі час)
сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, менскі час)
сярэднія хвалі 666 кГц (20.00 — 22.00, менскі час)
кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, менскі час)
кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, менскі час)
кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, менскі час)
Пра нас зноў пішуць у замежнай прэсе.
На гэты раз Амерыканскі маладзёвы часопіс.
Для тых хто ведае англ. мову чытаць тут - http://www.ypp.net/soundcheck.asp?ID=54

Папярэджваю, што артыкул мною не аўтарызаваны,
таму ёсьць пэўныя перабольшваньня.
Тыя хто чыталі Оруэла "1984" мабыць памятаюць лозунг Міністэрства Прапаганды:

"Той, хто ўладае сучаснасьцю - уладае мінуўшчынай,
а той, хто ўладае мінуўшчынай - уладае БУДУЧЫНЯЙ!"


У гэтым есьць лёгіка.

Як казаў калісьці аўтарытэт Менску, знаўца мастацтва і культуры прафэсар Міхаіл Керзін:
" - Масква ўсюды рабавала, дзе толькі магла! Па ейнай палітыцы, ніякай культуры на Беларусі не павінна было быць. Усе арыгінальныя знаходкі і ўнікумы – сабе ў Маскву забралі, а нам тут, у Беларусі, муляжы пакінулі, падробкі, хлам: радуйцеся! О, гэта адмыслова. У іх розум не на дабро, ведалі, што рабілі".

Узгадаўся мне добра вядомы Запавет Шасьціканцовага Крыжа Эўфрасіньні, сэнс якога ў тым, што Полацкі Крыж “жыватворыць” душы народа, сьцеражэ, аберагае краіну. Страта Крыжа – пазбаўляе народ апекі і прынясе няшчасьце тым, хто яго ўкрадзе.

Для беларускай нацыі Полацкі Крыж ёсьць сакральны агульнанародны сымвал, гэтак жа, як Пагоня, Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Вільня, Курапаты, Абраз Маці Божай Вострабрамскай, Наваградак, Мірскі замак, Нясьвіж, Полацак, рака Нёман і гістарычная рака Няміга (дзе цаной вялікіх ахвяраў, у крывавай бітве былі спынены чужынцы), Белавежская Пушча, Крэва і г.д. (Дарэчы, нават маючы на ўвазе толькі тое, што я назваў, заўважце, куды цаляюць непрыяцелі.)

Крыж Эўфрасіньні – гэта беларускі Грааль.
Таму баюся, што пакуль яго не адшукаем - не будзем мець уласнай будучыні.

"Той, хто ўладае сучаснасьцю - уладае мінуўшчынай,
а той, хто ўладае мінуўшчынай - уладае БУДУЧЫНЯЙ!"

І ўсё робіцца зразумелым, хто мае нашую сучаснасьць, мінуўшчыну й будучыню.
Усё лягічна.

Таму не спынюся паўтараць, што самы вялікі вораг Беларусі - Масква.
Не, не людзі, не жыхары, а улады й КГБ (ФСБ)


Наш новы альбом Чырвоным па Белым (ЧпБ)
можна ўжо замаўляць праз інтэрнэт краму - http://knihi.net/index.php?productID=190
Тыя хто былі на Басовішчы маглі пабачыць нештодзённую сытуацыю.
Менавіта мяне й Памідорава рамаўляючых паміж сабою,
усьміхоючыся й выглядаючых на старых, добрых сябраў.
Алівы да вагня падліў здымак на сайце - http://generation.by/index.php?module=pagesetter&type=file&func=get&tid=14&fid=photo4&pid=94
(дарэчы здымак капітальны - гварантаваныя 30 хв "пад сталом") =)))
У людзей якія знаёмыя з маім стаўленьнем да гэтага чалавека
(выступ на БАСовішчы 06, дісс Агародніна/OFF, посты ў інтэрнэце)
зьявілася што пытаньняў кшталту: "якога хуя?!" або "what a fuck?!".
Каб не было больш Dомыслаў I Sпекуляцый (d.i.s. =)) ) патлумачу, "што-ж ТАМ здарылася":

На БАСы я прыехаў у пятніцу. Можа не ўсе ведаюць, але менавіта ў гэты дзень я быў вядучым канцэртнай часткі, а сп.Крывашэеў (Памідор) конкурснай часткі. Таму нам прыйшлося супрацаваць.
Не ведаю ці гэта быў спецыяльна прадуманы ход арганізатараў ці прыпадкам так склалася.
Дык вось, пасьля майго прыезду на "запрашэньне" Памідора мы пайшлі амовіць справы зьвязаныя
з канцэртам. Дакладна, як, калі, хто выходзіць, што рабіць. Карацей дзелавая размова. Норма.
Александр захоўваў сябе карэктна й тактоўна.
Я чакаў на тое, што пасьля амаўленьня спраў звязаных з канцэртаў ён захоча
паразмаўляць наконт нашых прыватных спраў. Але не! Працянуў руку й мы разыйшліся. Дзіўна.
На гэтым не скончылася..

Пазьней шаноўны сябе захоўваў як мой стары, добры сябра. Быццам бы нічога не здарылася.
Падыходзіў да мяне праз увесь фэст, таксама на трэці дзень.
Распавядаў мне пра жыцьцё й нейкія іншыя рэчы. Такая, ведаеце, размова дзьвух старых сябраў.
Пры ўсім гэтым быў настолькі душэўны, настолькі добры, прыязны, што зьбіў шмат каго з панталыку.
Мне асабіста ўжо не зручна было яго паслаць на хуй, бо калі чалавек да мяне нармальна,
я да яго таксама. Але з другога боку трубку міра курыць з імі не стаў, бо ўсё тое,
што ён казаў раней я не забыў. Дзіўная сытуацыя атрымалася. Не так і не сяк.

Але !!! Але ведаючы ўжо крыху Памідора, тое наколькі ён дзьвуліцовы й хітры можа быць,
можна было хутка дадумацца, што ў ва ўсім гэтым ёсьць нейкі повад. І заўважыў гэта не толькі я,
а таксама шмат музыкаў якія за ўсім гэтым назіралі й пазьней дзяліліся са мною сваімі ўражаньнямі.
Мабыць не хацеў каб мы чыталі са сцэны дісс на яго чарговы раз, мабыць хацеў каб усе ўбачылі,
што я з ім "сябруюся" і падумалі, што я не трымаюся сваіх слоў, мабыць проста меў пазытыўны настрой.
Карацей хуй разбярэш.

Я свайго стаўленьня да яго не зьмяніў, бо ўжо такая сытуацыя была раней,
таксама на БАСах у 2005 годзе. Што я дакладна апісаў у діссе "Агародніна/OFF":

"(...)З пачатку за вочы ўсім хуйню распавядаў,
Пасьля на БАС'ах, п'яным голасам казаў:
-Зараз я бачу, што ёсьць мой наступца.
Паціснуў мне руку, хацеў разам пісацца(...)"

Зараз сытуацыя паўтарылася кропка ў кропку.....

А што вы пра гэта думаеце?
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі)
Сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым (ЧпБ),
з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік"
Пытаньні, аўтографы, фота.
Можна будзе набыць новы альбом.
Уваход вольны!
www.krou-cpb.com

Глядзець ТВ ракляму сустрэчы (1 МВ):



або тут - http://youtube.com/watch?v=B8Hhm-6iEno
Фота-справаздача BRUK FESTIVAL (Гдыня) + Гэльскі полувостраў

Вось вернуўся з Гдыні, з выступу на BRUK FESTIVAL. Было яшчэ лепш чым у мінулым годзе.
Пры аказіі паехалі на Гэльскі полувостраў.
Вось і хацеў падзяліцца з вамі прыгожымі й сьцёбнымі здымкамі ))))

Апошнім часам за мала фота выкладваў..
Карацей, меньш слоў, больш здымкаў..
Буду пісаць толькі кароткія каментары.
Аглядайце на пазытыве ;-)





(много карцінок...прыгожых)

ГЛЯДЗЕЦЬ ДАЛЕЙ... (5 МВ)Collapse )
Урэшце можам вам паказаць.
Найлепшы кліп у Бел. Хіп-Хоп'е.

Чырвоным па Белым (ЧпБ) - "Крывавы Сакавік"

Глядзець тут - http://youtube.com/watch?v=7VufkDXp-gM

Спампаваць - http://amb-ent.com/downloadit



Набыць альбом можна:
· у музычных крамах Містэрыі Гука
· па адрасу вул.Машэрава,8 (Менск)
· па электроннай пошце ambshop@gmail.com (дастаўка па Беларусі)
· праз тэл. (+375 29) 255 23 04 (розьнічны продаж – Менск)
· калі ў вашым горадзе, у муз.крамах няма альбомаў прасіце каб замаўлялі пад нумарам (+375 29) 649 08 88 (оптавая продаж)
· у хуткім часе Польшча праз www.allegro.pl (tag: belarus rap)
· у хуткім часе USA; Эўропа праз www.ebay.com (tag: belarus rap)

Чырвоным па Белым (ЧпБ)
”Крывавы Сакавік”, LP 2007
выдаўніцтва: Ambasada Music Group ( www.amb-ent.com )
дыстрыб’юцыя: VoliaMusic
Выйшаў новы альбом гурта Чырвоным па Белым (ЧпБ) – ”Крывавы Сакавік”.



”Крывавы Сакавік” гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта.
Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім Хіп-Хоп’е, але й агульна ў беларускай музыцэ. Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў - DJ Spox’a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад ужо павялічанай колькасьці ўдзельнікаў гурта – чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Трэк-ліст альбома:

1. Intro
2. Хто Тут?!
3. Крывавы Сакавік
4. PL 4 BY
5. Толькі Для Дарослых!
6. Непераможныя
7. Не Жадаю (RMX by DJ Spox)
8. RUS 4 BY
9. Псеўдапатрыёты
10. Уздымайце Запальніцы
11. Барані Сваё
12. UA 4 BY
13. Загінуўшы Клюб
14. Бел-Шоў-Біз
15. Інтэрвію (skit)
16. Агародніна/OFF
17. Хутка Стану Зверам
18. У Гэтай Краіне (cover А.Мельнікаў)
19. Хвіліна Цішыні – 2
20. Outro

Гісторыя: Гурт «Чырвоным па Беламу», з'явіўся на сьвет напрыканцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам з'яўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома ”Крывавы Сакавік” (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным рэп-гуртом.( http://amb-ent.com/chyrvonym_pa_belym )

Набыць альбом можна:
· у музычных крамах Містэрыі Гука
· па адрасу вул.Машэрава,8 (Менск)
· па электроннай пошце ambshop@gmail.com (дастаўка па Беларусі)
· праз тэл. (+375 29) 255 23 04 (розьнічны продаж – Менск)
· калі ў вашым горадзе, у муз.крамах няма альбомаў прасіце каб замаўлялі пад нумарам (+375 29) 649 08 88 (оптавая продаж)
· у хуткім часе Польшча праз www.allegro.pl (tag: belarus rap)
· у хуткім часе USA; Эўропа праз www.ebay.com (tag: belarus rap)

Чырвоным па Белым (ЧпБ)
”Крывавы Сакавік”, LP 2007
выдаўніцтва: Ambasada Music Group ( www.amb-ent.com )
дыстрыб’юцыя: VoliaMusic

Партнёры:


Сінглы можна паслухаць тут - http://www.myspace.com/kroucpb

Адначасова нагдваем:
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі)
Сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым,
з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік"
Пытаньні, аўтографы, фота.
Можна будзе набыць новы альбом.
Уваход вольны!
www.krou-cpb.com


Не ведаю ці ў каго атрымаецца прыехаць, але на ўсялякі разьмяшчаю інфу.
Зараз лета, канікулы, а мабыць нехта будзе ў гэтым часе ў Паляндзіі на моры.

Выступаюць:

Ambasadar KROU - Беларусь
DBS i Chang - Чэхія
Double Trouble Soundsystem - Miodu i Frenchman з JAMAL - Польшча
LARS - Польшча
Borixon - Польшча
Killaz Group - Don Guralesko (KASTA) і Kaczor - Польшча
Peja (Slums Atak) - Польшча

DJ KOSTEK


Мейсца: Klub Ucho (Гдыня [Gdynia])
Тэрмін: 07.07.2007
Старт: 21.00

Цэна: 8 і 12 злотых (карацей ВЕЛЬМІ ТАННА)

Распаўсюдзьце калі ласка інфармацыю па сваіх знаёмых (напрыклад каліноўцах),
якія ў гэтым часе могуць быць у Гдыні ці агульна ў Польшчы й прыехаць да Гдыні.
(Сьцягоў не забудзьце ;) )

Будзе насамрэч цікавае шоў. Вельмі моцныя й відомыя ўдзельнікі.
Можна сказаць зоркі сваіх краін =)
Кроў (ЧпБ) у праграме "Калярока" на -Авторадио- (105,1 FM - Менск)

Аўторак (19.06) а 14:20
Серада (20.06) а 8:20
Чацьвер (21.06) а 21:20
Пятніца (22.06) а 10:20
Субота (23.06) а 3:20
Нядзеля (24.06) а 17:20

У праграме між-іншым пра новы альбом.
Таксама пачуеце некалькі трэкаў з новага альбома, якіх дагэтуль вы нідзе не чулі.
Калі вы хачаце каб трэкі ЧпБ трапілі ў ратацыю, пішыце, тэлефануйце:
Тел. (375 17) 2 535 500
E-mail: prostaslovy@tut.by; autoradio@belhard.com

Альбом ЧпБ - "Крывавы Сакавік", прысьведчаны падзеям у Менску й агульна Беларусі
трапіць у продаж ужо ў бліжэйшым часе (каля 25 чэрвеня).

Спампаваць праграму - http://vibes.mn/mp3/krou-cpb/krou_(www.vibes.mn).mp3
Вы нават не ўяўляеце як прыемна чуць такія словы.
Адразу хочацца працаваць яшчэ больш.

Атрымаў паведамленьня ад аднаго з слухачоў.
Дзякуй вам усім, хто любіць і цэніць.

mužyki, dziakuj vialikaje za toje što vy josć...
vas adroznivaje ad inšych kamand samaje hałoŭnaje - u vas muzyka i jaje jakasć na pieršym miescy
pisać teksty na biełaruskim nie pavinna być samametaj, a asabliva, kali muzyka łajno poŭnaje
u naš čas rok-industryja straciła svaje pazicyi, jak niešta andiehraundnaje, a taksama straciła svoj ŭpłyŭ.....
toje što vy robicie - za hetym budučynia
chłopcy ŭ kijevie ŭ maskvie,u piciery - našy biełarusy - kipieniem pisajuć...tak im padabajecca
dziakuj vam vialikaje!!!!!
uvazhuha!!
Новы анімаваны кліп на трэк ЧпБ - Непераможныя!
Кліп не складаны, але сьцёбны :D
Паглядзець можна тут - http://www.youtube.com/watch?v=FbVIuyZOTXI

Усё знаходзіцца тут - http://belarusy.eu/niepieramoznyja/ :
* Кліп на комп:
- нізкая якасьць (11МВ) .avi
- высокая якасьць (27МВ) .avi
* Кліп і мэлёдыя на мабільнік:
- фармат .3gp (для nokia/siemens) (3MB)
- фармат .3gp (для sony ericsson) (5MB)
- мэлёдыя на мабільнік (300kB, mp3)

Выканаўцам кліпу быў вядомы беларускі аніматар, аўтар вядомых мультоў "пра Бацьку" Алег Мініч (МультКлюб) (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=36&backPage=100)

Не забываем галасаваць на трэк на Тузіне Гітоў - http://music.fromby.net/chart/

Ну й вядома - пакідаем свае каментары ;) :D
Кроў заграе самаго сябе ў п'есе беларускага драматурга А.Курэйчыка ў Варшаўскам тэатры.

1 чэрвеня ў Варшаве, у тэатры Stara ProchOFFnia адбудзецца прэм'ера п'есы "Неба" аўтарства беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка (www.kureichik.ru). У п'есе самога сябе заграе беларускі рэпер Кроў, лідар гурта Чырвоным па Белым.

П'еса "Неба" распавядае пра жыцьцё звычайнай беларускай моладзі, якая прабуе зрэалізаваць сваю мару - адчыніць незалежны музычны клюб. Падарозе яны сустракаюць шматлікія, часам неперамагальныя цяжкасьці. Гісторыя прапануе неідэалягічны й аб'ектыўны погляд на жыцьцё й праблемы моладзі ў Беларусі.
Насамрэч п’еса зараз вельмі актуальная, асабліва пасьля шматлікіх забарон канцэртаў і ліквідацыі альтэрнатыўных клюбаў музычных (http://music.fromby.net/article/608/)

Stara ProchOFFnia (http://www.staraprochoffnia.scek.pl/), у якім адбудзецца прэм'ера, гэта зараз самы модны незалежны варшаўскі тэатр. Проховня, што ў перакладзе значыць „парахавы склад”, знаходзіцца ў будынку пабудаваным у 1581 годзе, у якім спачатку трымалі менавіта порах. Пазьней у ім была турма, у падвале якой і адбудзецца пастаноўка п'есы. Тэатр знаходзіцца ў частцы старога гораду: Warszawa, Stare Miasto, ul.Bolesc, 2.

Рэжысёр і пастаноўшчык гэтай падзеі - Анна Ядоўска (Anna Jadowska). Вядомая па фільму Dotknij Mnie (Дакраніся Мяне), дзе была рэжысёрам і сцэнарыстам.

У спэктаклі граюць вядомыя польскія акцёры тэатра й кіно, з незалежнай тэатральнай групы - Teatr Scena Wspolczesna (Тэатр Сучасная Сцэна). Большасьць зь іх наштодзень працуе ў галоўных тэатрых краіны (Teatr Narodowy; Teatr Polski). Прозьвішча іх ведае хіба кожны паляк, любіцель сучаснага польскага кіно й сэрыялаў:
- Andrzej Andrzejewski (Кіно: JOB; Symetria; Dlug. Сэрыялы: Klan; Zlotopolscy; Na dobre i na zle; M jak Milosc; Kasia i Tomek; Sfora; Samo Zycie; Kryminalni; Magda M.)
- Tomasz Borkowski (Кіно: JOB; Eragon (dubbing). Сэрыял: Miodowe Lata; 13 Posterunek; Samo Zycie; Na Dobre I Na Zle)
- Hanna Piaseczna (Кіно: Teraz Ja; Korytarz; Emulsja. Сэрыял: Klan; Lokatorzy; Plebania; M jak Milosc)
- Anita Sokołowska (Кіно: Tredowata; Sfora; Testosteron; Falszerze.Powrot Sfory. Сэрыялы: Na Dobre I Na Zle; Kasia i Tomek)
- Grzegorz Stosz (Кіно: Dotknij Mnie. Сэрыялы: Klan; Na Dobre I Na Zle; Fala Zbrodni)
- Modest Rucinski (Кіно: Na Dobre I Na Zle; Na Wspolnej)
- Pawel Paprocki (акцёр Народнага Тэатра)

Кроў: «Мне з пачатку запрапанавалі быць кансультантам п'есы. Кожны акцёр хоча як найлепш заграць сваю ролю. А для гэтага яму трэба як мага больш ведаць пра чалавека якога ён грае, як сябе захоўвае, што адчувае ў той, або іншай сытуацыі.
З часам калі яны мяне лепш пазналі, рэжысёр запрапанавала мне заграць... самаго сябе. Так і атрымалася, што беларускі музык, у польскай пастаноўцы беларускай п'есы, грае самаго сябе. Сказаў бы хто раней - не паверыў бы й доўга сьмяяўся. Прапанову прыняў адразу, так як вельмі люблю тэатр, і ад малога хацеў быць акцёрам. Хоць эпізод мой невялікі, але ёсьць ужо іншыя прапановы й пляны ў гэтым накірунку. Я чалавек вельмі рознабаковы й таму для мяне вельмі важна каб людзі мяне запамяталі не толькі як музыка.»


Спампаваць і працытаць п'есу можна тут - http://www.kureichik.ru/pesi/nebo.doc
"Неба" Андрэй Курэйчык.

Прэм’ера: 1,2 чэрвеня 19.00 Stara ProchOFFnia


Latest Month

Ліп 2011
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com